Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік). Ян Максімюк
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік) - Ян Максімюк страница 12

СКАЧАТЬ пісаць кніжкі, паставіўшы ў загалоўкі асобныя літары. Ці вы чыталі ягонае ”Ф”? О так, але мне больш падабаецца ”К”. Так, але ”У” – цудоўнае. О так, ”У”. Прыгадваеш свае эпіфаніі на зялёных авальных аркушах, глыбока глыбокія, на выпадак твае сьмерці асобнікі парассылаць ва ўсе вялікія бібліятэкі сьвету, уключна з Александрыйскай? Хтосьці меў іх там прачытаць праз тысячу гадоў, праз махаманвантару. Як Піка дэля Мірандала. Ага, зусім як кіт.[33] Калі чытаем гэтыя дзіўныя бачыны адзінокага аднадумніка, якога ўжо няма не адно сталецьце, дык адчуваем еднасьць з тым адным, які аднойчы… [45–46]

      Стывэн паварочвае „цераз больш цупкі цалік пяску на Галубятню” (Дублінскую электрастанцыю). Ягоныя думкі таксама паварочваюцца да новае тэмы. Стывэн пачынае разглядаць „модус” жыцьця, які можа чакаць яго па-за Ірляндыяй. Пасьля заканчэньня ўнівэрсытэту Стывэн паехаў у Парыж і паступіў у Сарбону, але неўзабаве вярнуўся, пакліканы тэлеграмай: „Маці памірае вяртайся дадому бацька”. Побыт на кантынэнце прынёс яму шмат горкага досьведу.[34] У Парыжы Стывэн сустрэў Патрыса Ігэна, ірляндзкага выгнаньніка, – эўрапеізаванага ірляндца без каранёў – і ягонага бацьку, Кэвіна Ігэна, змагара за вольную Ірляндыю. Дарэмнасьць ахвяры і выгнаньня гэтага патрыёта відавочныя: „Яны забыліся пра Кэвіна Ігэна, але ня ён пра іх. Спамінаю цябе, о Сыён”. [50] Парыскія абразкі намаляваныя яскравымі, запамінальнымі мазкамі („Парыж прачынаецца ў золкасьці, яскравы сонечны бляск на цытрынавых вуліцах. Вільготны мякіш булачак, жабіназялёны абсэнт, кадзідлы парыскае ютрані, лашчаць паветра” [48]).

      Стывэн пачынае грузнуць у размоклым грунце і пастанаўляе павярнуць. Кідае позірк на вежу, паўтарае намер не вяртацца да „захопнікаў” („бярэце ўсё, трымайце ўсё”) і ў кантамінаванай арыстотэлеўска-шэксьпіраўскай цытаце пацьвярджае сваю гамлетаўскую самоту і нерашучасьць: „Cа мной ідзе мая душа, форма формаў. Калі вартуе месяц час начны, я йду сьцяжынай па-над скаламі, у цемрыве срабрыстым, Эльсынору чуючы спакусьлівы прыліў”. [50–51]

      Пазьбягаючы прыліву, Стывэн ідзе на вышэйшае месца і прысядае на „скалістым услончыку”. Перад ім – „разадзьмутае сабачае падла ляжала на подсьцілцы зь ціны”. А далей „вязкія выдмы – мовы, нанесеная ветрам і прылівам”. Стывэн пачынае раздумваць над формамі распаду матэрыі і дарэмнасьцю чалавечай гісторыі. Зьяўляецца тэма сьмерці як полюс для разважаньняў над нараджэньнем у першай частцы эпізоду. Мова робіцца яшчэ больш густой і дзіўнай. Чуем голас дагістарычнага ірляндзкага Вернігары: „Я волат крыважэрны, валуны качаю, па костачках ступаю. Пых-чмых-хмых. Нюхам юху юрляндца чую”.[35] [51] Зараз потым маем абразок з набегу вікінгаў на дублінскае пабярэжжа і разважаньні над „самазванцамі” (гістарычнымі ірляндцамі, якія выдавалі сябе „нашчадкамі каралёў”). Гэтая тэма зьвязаная з Маліганам, які каралюе ў вежы, але які таксама аказаўся героем, ратуючы жыцьцё тапельца. Стывэн баіцца вады і прызнаецца сам сабе, што ня змог бы ўратаваць СКАЧАТЬ



<p>33</p>

„Гамлет”, акт І, сцэна 2.

<p>34</p>

Дарэчы будзе нагадаць, што Стывэн – герой аўтабіяграфічнага рамана Джойса „Партрэт маладога мастака” („A Portrait of the Artist as a Young Man”). „Партрэт” заканчваецца якраз перад выездам Стывэна ў Парыж. Настрой у маладога чалавека ўзьнёслы. Ён піша ў сваім дзёньніку: „Вітай, О жыцьцё! Я вырушаю мільённы раз на спатканьне жыцьцёвага досьведу, каб выкаваць у кузьні душы яшчэ не народжаную сьвядомасьць свае расы”.

<p>35</p>

I’m the bloody well giant rolls all them bloody well boulders, bones for my steppingstones. Feefawfum, I zmellz de bloodz odz an Iridzman.