Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік). Ян Максімюк
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Словы ў голым полі. Беларуская літаратура 1990-х y снах, успамінах і фотаздымках (зборнік) - Ян Максімюк страница 21

СКАЧАТЬ Сельвясюк і Міраслаў Целушэцкі, успамаглі мяне фінансава, даючы на дзевяць месяцаў фіктыўнае працаўладкаваньне і грошы, каб я ня мусіў шукаць дадатковага занятку да свае журналісцкае зарплаты ў „Ніве” і меў больш часу для Джойса. Вялікае ім дзякуй яшчэ раз. Кніжка мелася выйсьці пад грыфам Беларускага Літаратурнага Аб’яднаньня „Белавежа”, якое пад старшынствам паэта Яна Чыквіна якраз перажывала пік свае выдавецкае дзейнасьці (так званая бібліятэчка пад рэдакцыяй Яна Чыквіна). Без майго ведама і згоды старшыня залічыў і „Ўліса” ў лік сваіх рэдактарскіх дасягненьняў і пазначыў гэты факт наркамаўкай на адваротнай бачыне тытульнага ліста. Мой пратэст знайшоў разуменьне ў іншых сяброў „Белавежы”, і ў друкарні „ORTHDRUK” выразалі пад 1000 лістоў ды ўклеілі новыя, на якіх гэтым разам Я. Чыквін „выключыў” кніжку ўвогуле з выданьняў „Белавежы”. Я ўжо ня стаў пратэставаць, але з таго часу мае адносіны зь „Белавежай” і яе шэфам значна ахалодалі. Магчыма, нейкі дзясятак асобнікаў „Уліса” застаўся кружыць зь нявыразаным наркамаўскім надпісам (своеасаблівы выдавецкі рарытэт).

      9

      Carl Gustav Jung, „Ulysses”, „Europдische Review”, September 1932.

      10

      У верасьні 1993 у Вільні, пасьля заканчэньня рэдактуры перакладу, С. Шупа кінуў наступную заўвагу (цытую з памяці, а сьведкаў пры тым не было ніякіх): „Ты павінен надрукаваць пераклад, балазе далі грошы, але потым закапаць увесь тыраж у скрыні ў зямлю і пачакаць гадоў дзесяць, аж падрастуць чытачы”. (Пра ягоную трактоўку скрыні глядзі: S. Schuppo, „Hausklamotten als Dinge an und fьr Sich, Vцlkische Weltanschauung in WeiЯrutenischen Mдrchen”, „Forschungen nach dem Wunderbaren”, Band 35, Gцttingen, 1995.) Лепшага часу ў наступным тысячагодзьдзі чакаюць яшчэ недзе пад 400 асобнікаў перакладу.

      11

      Але выняткі, на шчасьце, заўсёды магчымыя. „Дамавікамэрон” А. Глёбуса (1994) – бадай ці ня першы ўвянчаны посьпехам прыклад чытальнай прозы, якая праграмна і пасьлядоўна скарыстоўвае для сваіх мэтаў два пласты нарацыі: „галівудзкі натуралізм” і „беларускую дэманалёгію”.

      12

      Тут і далей у квадратных дужках пазначаны нумары бачынак беластоцкага выданьня 1993 г.: Джэймс Джойс, „Уліс”, І.

      13

      Маецца на ўвазе ангельскі паэт Элджэрнан Суінбэрн (1837–1909), які ўжыў у адносінах да мора выслоўе „вялікая ласкавая маці” (great sweet mother) у „The Triumph of Time” (1866).

      14

      Вежа Мартэла над Дублінскім залівам, пабудаваная ангельцамі ў 1804 годзе для абароны перад францускім нападам з мора ў часе напалеонаўскіх войнаў. Цяпер у ёй музэй Джойса. Джойс жыў у ёй з Гогарты і ангельцам Трэнчам (прататыпам Хэйнса) у верасьні 1904. Вежу наняў у Міністэрства Вайсковых Справаў Гогарты. Для патрэбаў рамана Джойс перанёс час пражываньня на чэрвень і папрасіў у Гогарты дазволу зрабіць сваю асобу (гэта значыць, Стывэна) наймальнікам вежы.

      15

      Наша супольная зь Сяргеем Шупам знаходка для перакладу абразьлівага ангельцам слова Sassenach, ужыванага кельцкімі жыхарамі Брытанскіх астравоў.

      16

      Паводле: Don Gifford with Robert J. Seidman, „Ulysses Annotated”, University of California Press, 1988.

СКАЧАТЬ