Братэрства. Алесь Карлюкевiч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Братэрства - Алесь Карлюкевiч страница 20

Название: Братэрства

Автор: Алесь Карлюкевiч

Издательство: Электронная книгарня

Жанр: Языкознание

Серия:

isbn: 978-985-575-013-1

isbn:

СКАЧАТЬ 1942 г. Ваяваў на Смаленшчыне – у Духаўшчынскім раёне. Спярша – снайперам. Пасля – кулямётчыкам. Дывізія, у якой змагаўся салдат, перайшла ў наступ на Віцебскім накірунку. На подступах да горада на Дзвіне Даржо быў цяжка кантужаны. Страціў мову. Ізноў франтавік загаварыў толькі ў 2004 г.

      …Даведаўшыся пра такі незвычайны выпадак, я паспрабаваў адшукаць салдата, які прымаў удзел у вызваленні Беларусі. Жыве Даржо Дугараў з унукамі ў Улан-Удэ. Туды тэлефаную. Мяркуючы па голасу, трубку падымае маладая жанчына. Знаёмімся. Баірма гаворыць, што дзядулі няма дома і звязацца з ім у бліжэйшы час практычна немагчыма. Даржо Габоевіч паехаў у роднае паселішча Орлік Акінскага раёна. А знаходзіцца яно кіламетраў за 800 з лішкам. Акінскі раён – самае што ні ёсць высакагор’е, Саяны.

      – Амаль пятнаццаць гадзін язды на маршрутным таксі. Ды адгаварыць дзядулю ад паездкі аніяк не атрымлівалася. Сказаў, што хоча наведаць родзічаў у Новы год, які мы святкуем у Бураці 10 лютага, – расказвае Баірма.

      З дапамогай унучкі і ўзнаўляем кароткую хроніку неардынарнага лёсу… Прыйшоў у сябе кулямётчык у шпіталі. Медсястра расказала апрытомнеўшаму салдату, што санітары адшукалі яго, калі пасля жорсткага бою наступіў зацішак. Спярша заўважылі бот, што тырчэў з зямлі. Раскапалі і выцягнулі жывога, ды цяжка параненага ў галаву байца. Па шпіталях Дугараў праваляўся болей года. А ў родным сяле атрымалі паведамленне: маўляў, прапаў Даржо без вестак. Якім жа было ва ўсіх здзіўленне, калі малады паляўнічы вярнуўся дахаты. У Дугаравых на вайну пайшлі тры родныя браты. І, на шчасце, усе засталіся жывымі.

      Але вось з роднымі Даржо пасля вяртання «размаўляў» толькі мовай жэстаў, з дапамогай запісак. Спярша пасля кантузі былі страчаны яшчэ і памяць і слых. Але ў хуткім часе яны вярнуліся. А вось мова… Хаця і аформілі інваліднасць, Дугараў не мог сядзець склаўшы рукі. Уладкаваўся ў друкарню раённай газеты. Дастаткова хутка авалодаў спецыяльнасцю наборшчыка. А затым стаў працаваць фотакарэспандэнтам у той жа «раёнцы». Шматлікія здымкі Дугарава друкаваліся ў бурацкай прэсе. У 1951 г. Даржо ажаніўся з прыгажуняй Далгар. Глуханямая ад нараджэння, яна дапамагла нямому франтавіку засвоіць мову жэстаў. Нарадзілася дачка. А ў апошнія тры гады памерлі адна за другой і яна, і жонка. У 2004 г. Даржо Гамбоевіч раптоўна загаварыў. Дактары лічаць, што, магчыма, паўплывалі стрэсы, звязаныя са стратай самых блізкіх людзей. Пытаюся ў Баірмы, ці паспеў дзядуля за апошні час расказаць нешта пра баі ў Беларусі, пад Віцебскам.

      – Дзядуля нешматслоўны, – гаворыць унучка. – Мова яго крыху замаруджана. Мы стараемся часта яго не турбаваць. Ды і на працы я шмат часу праводжу, – Баірма па прафесіі повар. – А вы паспрабуйце звязацца з нашым дзядзькам Баірам Дугаравым, пляменнікам дзядулі. Дзядзька Баір часта сустракаецца з дзядулем. Сам шмат яму расказвае, пасля запісвае ўсё, што дзядуля гаворыць.

      Па падказцы Баірмы званю Баіру Дугараву. Ён – прафесійны пісьменнік і вучоны. Аўтар многіх кніг вершаў, выдадзеных СКАЧАТЬ