Название: Братэрства
Автор: Алесь Карлюкевiч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Языкознание
isbn: 978-985-575-013-1
isbn:
…З Юрыем Абрамавічам Левіным у нас даўно былі магчымасці пазнаёміцца. І масток злучнасці між намі меўся невыпадковы, абодвум блізкі, для абодвух трывалы і надзейны. Вадзім Дулепаў – мой даўні, з курсанцкага юнацтва таварыш. А пасля – і паплечнік па службе ў Чырванасцяжнай Туркестанскай ваеннай акрузе. Але толькі нядаўна надарылася нагода ўдакладніць пэўную інфармацыю пра екацярынбургскага пісьменніка. Дулепаў спакойна сказаў мне:
– Задавай любыя пытанні… Усё перадам. Мы з Юрыем Абрамавічам даўнія сябры. Не здзіўляйся, такія ў нас доўгажыхары!.. Дарэчы, ён жа таксама з Беларусі родам…
Вось табе і на!.. Так высветлілася, што ў Екацярынбургу болей за паўвека жыве і працуе наш зямляк, журналіст і пісьменнік Юрый Левін. Але ж аб усім па парадку…
Нарадзіўся будучы літаратар у вёсцы Парэчча сённяшняга Акцябрскага раёна – 20 верасня 1917 г. У 2007 г. ветэрану, атрымліваецца, споўнілася 90 гадоў. А пошук мой прыпаў на вясну 2008-га… Парэчча – адна з буйнейшых вёсак.
Калі Юрыю было ўсяго дзевяць гадоў, памерла маці. На шчасце, вучобу хлопчык не кінуў. Напрыканцы вучобы ў сярэдняй школе пачаў пісаць у раённую газету. Першыя спробы пяра прыйшліся даспадобы рэдактару «раёнкі». Ён запрасіў маладога чалавека ў штат. Так пачаўся журналісцкі лёс Юрыя Левіна.
У 1938 г. хлопца прызвалі на службу ў Чырвоную Армію. Патрапіў у Кіеўскую ваенную акругу. Скончыў школу падрыхтоўкі малодшых спецыялістаў. Прызначылі камандзірам танка Т-26 у 49-й лёгкатанкавай брыгадзе. Трэба ўлічваць, што гэта былі літаральна першыя гады стварэння сур’ёзных танкавых войскаў.
…У службе ў нашага земляка ўсё складвалася самым лепшым чынам. Малодшага камандзіра заўважыла камандаванне часці. І ў 1940 г. Юрый – ужо карэспандэнт салдацкай «шматтыражкі». У хуткім часе Левіна накіроўваюць на вучобу ў Маскву – на курсы газетных работнікаў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі. Але скончыць вучобу не атрымалася. Пачалася вайна… Малады журналіст трапляе ў газету 31-й арміі «На врага!». І праз многія гады трымаў ветэран у памяці першую франтавую карэспандэнцыю – «Адважны камандзір-разведчык». Вопыт работы прыходзіў ва ўмовах баявых дзеянняў.
У час абароны Сталінграда старшы палітрук Левін – у складзе рэдакцыі франтавой газеты «Сталинское знамя». Сярод саслужыўцаў – вядомы ў будучым драматург Юрый Чапурын.
З перыяду баёў за Сталінград – такі эпізод. Аднойчы карэспандэнт вяртаўся з перадавой праз Волгу, рэдакцыя знаходзілася на другім беразе. У час артылерыйскага абстрэлу лодка перакулілася. З усіх сіл стараўся даплыць, баючыся яшчэ і замачыць ужо напісаныя ў нумар нататкі…
Увогуле Юрый Абрамавіч заўсёды вызначаўся дбайнасцю да збору фактычнага матэрыялу. Доўгія дзесяцігоддзі ён захоўваў свае пажоўклыя франтавыя блакноты. Цяпер, праўда, СКАЧАТЬ