Акно ў замежжа (зборнік). Зоя Доля
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Акно ў замежжа (зборнік) - Зоя Доля страница 16

СКАЧАТЬ – пагадзіўся Віктор.

      6

      Мітрафанаўна, жвавая хударлявая бабуля, стаяла ў падземным пераходзе ля Камароўскага рынка з палатнянай пацёганай торбай у руцэ. У торбе, прыкрытыя вязанай кофтай, хаваліся пачкі імпартных цыгарэт: кантрабандны тавар, нелегальна ўвезены з-за мяжы. Мітрафанаўна знаходзілася ў шчыльнай сувязі з буйнымі кантрабандыстамі. Яна брала на рэалізацыю цыгарэты і займалася падпольным дробным гандлем. Сёння да Мітрафанаўны далучылася новая кампаньёнка-пенсіянерка. Яна не проста самастойна прыйшла і стала гандляваць, яна была ўведзена ў падпольную сетку па рэкамендацыі кантрабанднымі сувязнымі. Новую гандлярку цыгарэтамі «Мальбара», «Кент» і «Кэмел» з вярблюдам на пачку звалі Кацярына Львоўна. Некалі яна працавала выкладчыцай ва ўніверсітэце. З глыбокім веданнем справы выкладала палітэканомію і нават напісала кандыдацкую дысертацыю. Цяпер мінулы выкладчыцкі вопыт і статус ніякім чынам не мог ёй спатрэбіцца, бо яны зраўняліся ў падземным пераходзе ля Камароўскага рынка з пралетаркай, былой працаўніцай завода Галінай Мітрафанаўнай. Зраўняла іх аднолькавая жабрацкая пенсія. Поспех прыходзіць і сыходзіць, а есці хочацца заўсёды. Былая выкладчыца Кацярына Львоўна ў першы дзень кантрабанднай працы на працоўнае месца з’явілася пры парадзе: адпрасаваныя штаны і кофта з белым каўняром. Тонкія бяскроўныя старэчыя вусны яна паднавіла някідкай памадай. Фарбаваныя валасы пасля накруткі на бігудзі дыбіліся на галаве буйнымі локанамі. На носе невялікія круглыя акуляры шкельцамі прыкрывалі падслепаватыя вочы. У плеценую плоскую кашолку пад шоўкавую ў сіні гарошак касынку Кацярына Львоўна склала кантрабандныя тытунёвыя вырабы.

      Да Мітрафанаўны па першасці яна звярнулася карэктна і на «Вы». Прадставілася.

      – Мяне завуць Кацярына Львоўна. А Вас, здаецца, як мне казалі, Галіна Мітрафанаўна… Галіна Мітрафанаўна, любезная, Вы мне, калі ласка, растлумачце, якія тут правілы паводзінаў і парадкі. Я буду Вам вельмі ўдзячная.

      Мітрафанаўна скептычна агледзела новую нягеглую гандлярку і пра сябе ахрысціла яе прафесаршай.

      – Якая я табе Галіна Мітрафанаўна, мы ж, лічы, равесніцы. Заві мяне проста Галя. Пры жаданні можна, канечне, і па бацьку, ніхто не забараняе. Але мы тут з дзяўчатамі адна адну па імені называем, няма калі расшарквацца.

      Пасівелыя «дзяўчаты» з торбамі, запоўненымі цыгарэтамі, апанавалі ўсе чатыры ўваходы ў падземны пераход і ціхімі галасамі затоена паведамлялі мінакам:

      – «Мальбара», «Кент»… нядорага, за блок – зніжка.

      Кацярына Львоўна пакрысе ўваходзіла ў курс кантрабанднай справы. Яна клапатліва паправіла шоўкавую касынку ў кашолцы, запіхнула краі за цыгарэты.

      – Калі вы дазваляеце, я з задавальненнем буду звяртацца да вас на «ты», – прафесарша крыху памялася, рыхтуючыся да сяброўскага пераходу ў адносінах, і прамовіла: – Галя, скажы, якія ў мяне могуць узнікнуць СКАЧАТЬ