Акно ў замежжа (зборнік). Зоя Доля
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Акно ў замежжа (зборнік) - Зоя Доля страница 18

СКАЧАТЬ style="font-size:15px;">      – Мітрафанаўна, дык вы на будоўлі працавалі?

      – Спачатку, Санечка, на будоўлі, а пасля – на заводзе, на шарыкападшыпніках… Грошы на заводзе большыя плацілі. У мяне на сённяшні дзень – сорак гадоў бесперапыннага стажу, – пахвалілася Мітрафанаўна.

      – Ого! Мітрафанаўна, адпрацавалі вы як мае быць. А навошта столькі працоўнага стажу?

      – А як жа, Санечка, чым большы стаж, тым большая пенсія. Так нам абяцала дзяржава. І я верыла… От думала, напрацую стаж і будзе ў мяне вялікая пенсія.

      – І як, спраўдзілася вера, вялікую пенсію атрымліваеце? – дзеля праформы пытаўся ў Мітрафанаўны Саша, ведаючы, якая ў пенсіянераў насамрэч пенсія.

      – Кукіш з маслам, а не пенсія… З цыгарэт нагандлюю, тады можна жыць. І дачцэ дапамагаю, унучку малодшую ў інстытуце трэба вывучыць… Ох, задурыла я вам, хлопцы, галаву, люблю пагаварыць… Санечка, ты ж па «Мальбара» прыехаў?

      Мітрафанаўна палезла ў торбу.

      – Два блокі вазьму адразу, – зрабіў замову Саша.

      – Прадала, прадала… «Мальбара» адзін блок застаўся і два пачкі.

      – Давайце што ёсць.

      – От, Санечка, з табой добра працаваць. Бярэш оптам. Люблю такіх кліентаў, а то цыркаюцца па пачку… Прадам табе ды паеду дамоў. Хопіць на сёння, набегалася.

      Мітрафанаўна прасунула між крэсламі доўгую папяровую ўпакоўку з цыгарэтамі і два асобныя пачкі ў дадатак. Саша ў аплату адправіў да Мітрафанаўны беларускія грошы, празваныя «зайцамі». На грашах пасяліліся розныя звяры: вавёркі, бабры, рагатыя ласі. А на купюру ў адзін рубель заскочыў заяц-русак. Гэты малюнак вушастага зайца і даў назву нацыянальнай валюце. Насельнікі лясоў упрыгожвалі беларускія грошы. Было ў гэтым нешта сімвалічнае. Інфляцыя скакала па краіне. Заўтра Мітрафанаўна пойдзе да знаёмага валютчыка – памяняе пачак «зайцаў» на зялёнага «Джорджа Вашынгтона».

      Віктор завёў машыну. Мітрафанаўна надзіва лёгка для сваіх гадоў выбралася з машыны, цягнучы за сабой торбу з рэшткамі цыгарэт «Кемэл».

      – Да наступнага разу, Мітрафанаўна. Я ваш навекі, рыхтуйце цыгарэты.

      – Санечка, для цябе ў першую чаргу, у любы час дня і ночы, – вочы Мітрафынаўны ўсміхаліся. – Бывайце, хлопчыкі.

      Мітрафанаўна зачыніла дзверы машыны і праз двор уздоўж пад’езда пашыбавала да аўтобуснага прыпынку.

      – Вось табе і старушэнцыя. Не кожны малады здолее гэдак пакруціцца, – прамовіў Віктор, гледзячы ўслед Мітрафанаўне. – Каб маладая была, узяў бы да нас трэцяй кампаньёнкай па бізнесе ці бухгалтаркай замест Клавы.

      – Давай сёння не будзем пра Клаву. Яна там нешта напарола з квартальнай справаздачай. Лепш не ўспамінаць… Так, цыгарэты я купіў, і мне таксама трэба рухаць дадому.

      – Паехалі да мяне, – прапанаваў Віктор. – Вера вячэру згатавала. Піўка купім. Што табе аднаму дома сядзець?

      – А паехалі, – ахвотна згадзіўся Саша.

      Віктораў кампаньён СКАЧАТЬ