Название: Акно ў замежжа (зборнік)
Автор: Зоя Доля
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7144-15-0
isbn:
– Канечне, бант лішні, – паслужліва закруцілася яна ля «мадэлі».
– Неяк праставата, – дакучліва ныла Лілія і мацала выраз вакол мятай друзлай шыі. – Можа, што-небудзь іншае прыдумаць… вясёленькае… рушы зрабіць, напрыклад?..
Вера адвяла ўбок абураны пагляд. Праз імгненне яна зноў ялейна глядзела на кліентку і вытрымана, пяшчотна тлумачыла:
– Лілія, давайце не будзем перагружаць мадэль непатрэбнымі элементамі. Я параіла б вам дапоўніць сукенку аксесуарамі. Нітка белых караляў ці залаты ланцужок з бурштынавым кулонам – будзе нашмат эфектней і элегантней. А вось рукаўчык мы паправім.
Лілія манументам застыла перад вялікім люстрам у трохстворчатай шафе. Сукенку прымяралі ў спальні ў вузкім праходзе між двухспальным ложкам і шафай. Прасунуўшыся між Ліліяй і шафай, Вера дабралася да прымётанага рукава, паправіла паралонавае падплечыка і перакалола рукаў, скарачаючы шырыню магутнага пляча.
– Бачыце, так будзе больш статычна.
Тонкая і гнуткая Вера завіхалася ля «манумента».
– Можа, лепш рушы зрабіць? – занудна цягнула Лілія, разглядаючы свой буйны адбітак у люстры.
«Што людзі з сабой робяць, колькі ж трэба булак з’есці, каб дасягнуць такіх аб’ёмаў?» – праслізнула ў Верынай галаве.
– З рушамі будзе той жа эфект, што і з бантам, – цярпліва патлумачыла Вера. – Не варта іх рабіць. Я зраблю па выразу вузкай палоскай гіпюравую аздобу і рукавы гіпюравыя. Дастаткова. Колер сукенкі насычаны, глыбокі, гаворыць сам за сябе.
– Добра, – нехаця пагадзілася Лілія, вельмі хацелася ўляпіць рушы.
Сагнуўшыся, Вера чаравала вакол рэшткаў таліі ў Ліліі, спрабавала нешта вымудрыць з плаўнымі лініямі, падколвала згібы тканіны шпількамі. Прысела на кукішкі і зрабіла фастрыгоўку даўжыні сукенкі на падале.
«Манумент» узняўся на дыбачкі, уяўляючы сябе на абцасах. Прынцыпова нічога не змянілася.
Пасля прымеркі Вера вяртала ў шафу недашытую сукенку. Намулены паслужлівай усмешкай твар стомлена хмурыўся. Складаней усяго пашываць чахлы для машыны.
Тым часам Віктор і яго кампаньён Саша зайшлі ў двор дома ў цэнтры Мінска. Абодва ў пінжаках. Бізнесмены. Віктору пінжакі не вельмі пасавалі, сядзелі няёмка. Але Вера ўпарта чапляла на яго гэты атрыбут паспяховасці. Правая кішэня пінжака адтапырвалася ўкінутымі ў нутро ключамі ад машыны. Віктор любіў вадзіць машыну. Саша заўсёды ездзіў пасажырам. Грошы на машыну ў яго былі, а жадання купляць аўта і пароцца ў мазутных дэталях – не. У сумеснай з Вікторам фірме ён таксама быў накшталт пасажыра, заўсёды побач, але руліў Віктор. Саша быў невысокага росту, непрыкметны, драбнаваты, з невыразнымі рысамі твару, у кампенсацыю прырода шчодра ўзнагародзіла яго густой шавялюрай светлых валасоў. Кампаньёны накіраваліся да альтанкі.
Драўляная альтанка, зробленая васьміграннікам, стаяла ў засені дрэў. Адным бокам яна прыхінулася да камля клёна, СКАЧАТЬ