Акно ў замежжа (зборнік). Зоя Доля
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Акно ў замежжа (зборнік) - Зоя Доля страница 26

СКАЧАТЬ у гардэробе жанчына павінна мець маленькую чорную сукенку. Бяспройгрышны варыянт. Ты заўсёды чароўная. Вера выхапіла з шафы і апранула на сябе бяспройгрышны варыянт сукенкі. Яна крыху ціснула. Ад гэтага Вера падалася асабліва фігурыстай. На шыю паверх сукеначнага выразу-лодачкі лёг ланцужок з кулонам. Кулон Вера купіла восенню на грошы, закладзеныя Вікторам у бюсцік пасля чарговай папойкі ў лазні. Пакруцілася перад люстрам. Выдатна.

      Адпрасаваная сарочка для Віктора вісела на плечыках на дзвярной ручцы.

      – Віктор, хадзем у ванную, я пагалю табе шыю, – гукнула да Віктора і, фарбуючы вусны, прамуркатала сабе: – Калі я не паклапачуся, зарасце нібы арангутанг.

      Віктор выпаўз з залы.

      – Ты гатовая?.. Мне сабрацца пяць хвілін, – прыспешваў ён Веру.

      – Не бубні. Ідзі ў ванную, – адказала Вера.

      У ванным пакоі Вера адгаблявала Віктору зарослую патыліцу, скалаціла ручніком валасы з плячэй і далонямі пяшчотна прайшлася па яго спіне.

      – Апранайся. Я амаль гатова.

      І яшчэ хвілін пятнаццаць правіла фрызуру, падбівала расчоскай валасы і ляпіла да прычоскі пад рознымі вугламі заколку са шклярусам. Нарэшце за непатрэбнасцю адшпурнула яе на туалетны столік перад люстрам. Кропелька духоў «Кліма».

      – Бягу, бягу, – паведамляла Віктору. Віктор у зале чытаў газету, трэці артыкул.

      – Можна выклікаць таксі? – нецярпліва спытаў ён ў Веры.

      – Канечне, можна.

      Віктор адклаў газету і набраў нумар, выклікаў таксі.

      Выйшлі з кватэры і Вера спахапілася: памада засталася на туалетным століку. Трэба вярнуцца. Без памады – ніяк.

      Да Пончыка яны спазніліся. Госці сядзелі за сталом.

      – Дзе вы падзеліся? – сустрэў іх у пярэдняй гаспадар дома Валера Пончык і рассунуў усмешкай хамяковыя шчокі.

      Вылузгалася з кухні жонка Пончыка, рослая энергічная кабета.

      – Праходзьце, праходзьце. Хуценька да стала, – запрасіла яна прыпазніўшыхся гасцей.

      Віктор зрабіў знак вачамі, паказваючы Веры на сумку. Там ляжаў падарунак. Вера дастала прадаўгаваты карабок з фірмовым надпісам на фасадзе. Галоўнае – не падарунак, галоўнае – увага. Імянінніку трэба рабіць выгляд, што ён бязмерна рады гасцям, а не падарунку. Пончык спакваля цікаваў за карабком: а што ж там прынеслі? Віктор раскрыў ларчык. У сярэдзіне ляжаў новенькі, бліскучай скуры партманет.

      Конец ознакомительного фрагмента.

      Текст предоставлен ООО «ЛитРес».

      Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию на ЛитРес.

      Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.

/9j/4AAQSkZJRgABAQEASAB СКАЧАТЬ