Название: Акно ў замежжа (зборнік)
Автор: Зоя Доля
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7144-15-0
isbn:
– Так, мама, хопіць, прагучаў фінальны свісток. Агляд скончаны, пайшлі на кухню, – загадаў Віктор.
Вера сустрэла маму Віктора лісліва-ветлівай усмешкай, падсунула ёй табурэтку.
– Сядайце, калі ласка, – запрасіла госцю і, павярнуўшыся да Віктора, пачала яго ўшчуваць: – Віктор, чаму ты мяне не папярэдзіў, я б торт купіла.
– Так атрымалася, – абыякава адбрыкнуўся Віктор.
– Частуйцеся, калі ласка, – працягвала абіхаджваць Валянціну Іванаўну Вера і падсунула да яе вазу з пячэннем.
– Ды не мітусіся ты… сядзь… Пап’ём гарбаты ды паедзем. Мама спяшаецца.
Віктор крануў Веру за плячо. Яна адчула хоць нейкую падтрымку і паспакайнелая села на табурэтку, адпіла глыток гарбаты.
– Яшчэ безліч спраў трэба зрабіць, хутка паедзем… Мы з мамай заязджалі на Уручынскі рынак купіць шпалеры. Вось яна захацела на хвіліну да нас заскочыць, паглядзець, як мы жывём, – бадзёра трындзеў Віктор.
Валянціна Іванаўна хруснула зубамі сухое квадратнае пячэнне. Вера аж здрыганулася. А госця пад пячэнне гучна сербанула з кубка гарачага напою.
– Валянціна Іванаўна, а якія вы купілі шпалеры? – старанна вырабляючы на твары зацікаўленасць, спытала Вера.
Яна хацела паразмаўляць пра колеры і малюнкі, гэта была Верына стыхія, тым больш размова ні аб чым, можна доўга мусоліць – такія кветачкі, гэтакая фактура.
– Вытворчасць Францыя, пятнаццаць долараў трубка, – адчаканіла Валянціна Іванаўна, каб было зразумела гэтай… абы-што яна не купляе, і жорстка хрумкнула пячэннем.
– Пэўна, добрыя шпалеры. У французаў выдатны густ. Яны надаюць шмат увагі модным кірункам, выкарыстоўваюць цікавыя фарбы і структура пакрыцця незвычайная. Я звяртала ўвагу… цяпер з’явіліся новыя калекцыі з шаўкаграфіяй…
Валянціна Іванаўна з-пад хімічна завітых, з перапаленымі канцамі, нізка спадаючых на лоб валасоў знішчальна зірнула на Веру.
– Па пятнаццаць долараў за трубку ерунду не прадаюць, – адрэзала яна.
– Безумоўна, я з вамі згодна. Якаснае заўсёды каштуе нятанна, – сакатала перад ёй Вера.
Валянціна Іванаўна да размовы цікаўнасці не выявіла і прадоўжыла моўчкі цягнуць гарбату з кубка, поглядам рэвізора прамацвала кухню. Вера коўзала вачамі ўслед за паглядам Валянціны Іванаўны. У куце пад столлю звісала павуцінка, з мыйкі тырчаў непамыты рондаль. Жах!…
Віктор выратаваў СКАЧАТЬ