Акно ў замежжа (зборнік). Зоя Доля
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Акно ў замежжа (зборнік) - Зоя Доля страница 19

СКАЧАТЬ Сашава асабістае жыццё. Яна сядзела на вялікім двухспальным ложку, прыкрыўшы калені лёгкай летняй коўдрай. Начная сарочка з карункавым выразам спаўзла з пляча. Вера заклапочана ўздыхала:

      – Трэба абавязкова Сашу з кім-небудзь пазнаёміць. Яму так самотна… У мяне ёсць сяброўкі незамужнія. Трэба прыдумаць нагоду і звесці іх з Сашам. Напрыклад, зладзіць шашлыкі на прыродзе… Як ты думаеш, Віктор, гэта можна зрабіць? Табе падабаецца мая ідэя?

      Віктор у адных трусах рыхтаваўся заскочыць пад коўдру. У яго галаве саспела іншая ідэя. Карункі, што ледзь прыкрывалі Верыны грудзі, натхнялі і будзілі фантазію.

      – Што ты сказала? Прабач, я не ўсё пачуў. Сашу пазнаёміць? Можна і пазнаёміць.

      Віктор залез пад коўдру, з прыціскам, пажадліва правёў далонню па Верыным калене і вышэй, праваркатаў:

      – Сонейка, давай спаць.

      Быццам бы ён менавіта спаць і збіраўся…

      7

      Вера верыла, што можа дапамагчы ўладкаваць Сашава сямейнае жыццё. І што ён менавіта сямейнага жыцця і прагне. У яе на прыкмеце былі дзве сяброўкі, абедзве мінчанкі. Мінчанкі сябруюць з мінчанкамі, правінцыялкі з правінцыялкамі. Іну яна ведала са школы. Тупаватая асоба. У матэматыцы наогул нічога не секла. Старанна спісвала рашэнні задач у суседкі па парце, выцягнуўшы шыю, зазірала праз плячо ў чужы сшытак. З гуманітарнымі навукамі ішло не нашмат лепш. Атэстат Іны за дзесяць класаў стройным шэрагам упрыгожвалі трайбаны… Нейкім дзівам пасля школы Іна паступіла ў сельскагаспадарчы інстытут. Як і дзеля чаго яна там апынулася і пачала знаёміцца з сельскай гаспадаркай, будучы дачкой мінскіх інжынераў, заставалася для Веры загадкай. Хадзілі чуткі, што ў Інінага таты ў той адукацыйнай установе былі падвязкі. Пасля сканчэння сельскагаспадарчага інстытута ў сяло Іна, канечне, не паехала, а засталася ў Мінску у нейкай канторы «Рогі і капыты». Па размеркаванні на працу Іна значылася ў спісе адной з апошніх і павінна была ехаць туды, куды Макар цялят не ганяў, але адбыліся дзіўныя метамарфозы: апошнія са спісу засталіся ў Мінску, а выдатнікі-правінцыялы паехалі ў сяло падымаць пахіснуўшуюся сельскую гаспадарку. Інтэлект якраз у палях ім і спатрэбіцца. Мінчане з Мінска не выязджаюць, яны тут прысмоктваюцца, прымагнічваюцца. Іна наконт інтэлекту не пераймалася, яна дабірала іншым: доўгія ногі, пекныя формы і гуллівы характар. Яна лёгка выскачыла замуж і гэтак жа лёгка разышлася, падарыўшы бацькам унука. Хацелі – атрымайце, можаце цяпер нянькацца. Пасля ўступлення ў шлюб Іна адразу пераехала ад бацькоў у асабістую двухпакаёвую кватэру. Хадзілі чуткі, што ў Інінага таты былі падвязкі, прапісалі ў бацькоўскую кватэру Ініну бабулю з сяла, нешта падхімічылі і оп-ля: дачка атрымала асобную кватэру. Пасля гэтага Ініны бацькі бабулю за непатрэбнасцю адправілі назад у сяло, што ёй тут у горадзе рабіць, няхай дажывае свой век на свежым паветры. Зяця таксама з кватэры вытурылі і сталі Іначцы дапамагаць, бо адной ёй цяжка гадаваць дзіця. Веры жыццё сяброўкі бачылася інакшым. Нацярпеўшыся нястачы ў няўдалым СКАЧАТЬ