Чалавек з брыльянтавым сэрцам. Леанід Дайнека
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Чалавек з брыльянтавым сэрцам - Леанід Дайнека страница 14

СКАЧАТЬ з сынам анямела паглядзелі адзін на аднаго.

      – …Мы з табой, сын, тут стогадовую асаду-аблогу можам вытрымаць, – усёткі скончыў сваю фразу разгублены Гай і спытаў у сына: – Хто гэта сказаў? Можа, Дулеб жартуе?

      Але сам жа з вышыні другога паверха ўбачыў, як робат, не спяшаючыся, нязграбна падцягваючы левую нагу, ідзе па садовай дарожцы. «Трэба шарніры праверыць на левым калене», – міжволі падумаў Гай. Робат раптам звярнуў з дарожкі на лужок, па якім яму хадзіць было катэгарычна забаронена, пайшоў, жалезнымі нагамі збіваючы кветкі. Гэта вельмі ўразіла Гая. Дулеб заўсёды быў дысцыплінаваным, Упраўленне Хатніх Робатаў нават аднойчы ўзнагародзіла яго прэстыжным касмабілетам на Астэроід.

      – Што гэта? – пабялеўшы, запытальна зірнуў на бацьку Клён.

      – Голас, – адказаў Гай.

      – Але чый голас?

      – Давай прысядзем, – прапанаваў Гай. Яны селі на тахту, прычым сын доўгімі нагамі ціснуўся да бацькавых каленяў – баяўся.

      – Прагучаў голас, і мы абодва пачулі яго, – гледзячы ў вочы сыну, стараючыся надаць яму бадзёрасці, загаварыў Гай Дубровіч. – Калектыўныя галюцынацыі здараюцца дужа рэдка, і, значыць, гэта была не галюцынацыя. Карацей кажучы, нас папярэдзіў Вялікі Жах. Тыя, хто з ім сустракаўся, расказвалі, што ён майстар на такія штучкі.

      – Але што яму трэба? – не сунімаўся Клён. – І наогул што гэта ўсё такое?

      – Ты мяне пытаеш, як быццам я, самае меншае, стрыечны брат гэтаму Жаху. Ды пастараюся што-кольвечы растлумачыць. Яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў назад вучоныя-уфолагі (ты ведаеш, так называюцца спецыялісты па ўсіх гэтых «талерках» па КЛА) правялі цэлую серыю фатаграфаванняў у нябачнай частцы светлавога спектру. Фатаграфіі (а іх былі сотні) пацвердзілі існаванне тонкай небялковай формы разумнага жыцця, якая, мяркуючы па ўсім, намнога старэй за нашу цывілізацыю. КЛА ёсць не што іншае, як засцерагальныя ўмяшчальні элементаў гэтага «разумнага эфіру». Яны ствараюцца на нейкі час, а потым знікаюць, і нечым падобныя на звычайныя мыльныя бурбалкі.

      – Я пра ўсё гэта чытаў, – нецярпліва і не вельмі тактоўна перарваў бацьку сын. – Я ведаю, што жыццё на нашай планеце стварылі бялкі і нуклеінавыя кіслоты. І што прынцыпы генетычнага кадавання, біясінтэзу бялкоў і нуклеінавых кіслот адзіныя для ўсяго жывога. Значыць, калі гэты Вялікі Жах нешта жывое, ён створаны не на бялковай, а на нейкай іншай аснове?

      – Атрымліваецца, што так, – адказаў бацька. – Прырода – найвялікшы камбінатар. І наогул мы ведаем пра свет, у якім жывём мільёны гадоў, нейкую нікчэмную долю таго, што неабходна ведаць. Возьмем той жа Вялікі Жах. Яўна агрэсіўная грубая сіла, якая ўжо не першы год тэрарызуе чалавецтва. Ён атакуе не грамадства ў цэлым, а паасобку кожны індывідуум, лагічна мяркуючы, што так лягчэй запалохаць, паставіць на калені, ці што там яшчэ яму трэба ад людзей. Ён як быццам помсціць за нешта, або не хоча некуды, у нейкія запаветныя дзверы ўпусціць. Ды ці існуе ён наогул? Вось у чым загвоздка. У рэшце рэшт, не выключана, што на базе чалавечага СКАЧАТЬ