Чалавек з брыльянтавым сэрцам. Леанід Дайнека
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Чалавек з брыльянтавым сэрцам - Леанід Дайнека страница 18

СКАЧАТЬ зале, чыгуннай рыдлёвачкай выграбаў попел, дзынкаў дужкай вядра, а потым нават ціхенька заспяваў куплет з «Танга робатаў»:

      Там, дзе за горадам жаўцеюць горы металалому,

      Дзе ў іржавым падшыпніку зацвіў сіні васілёк,

      Я сустрэну цябе. І мы прагонім сум і стому.

      І я навекі запомню твой крылата-спружынны крок.

      «Добрая песня, – падумаў, ужо амаль засынаючы, Гай. – Простая даходлівая мелодыя, чыстае пачуццё. Кажуць, у кнігарнях з'явіўся двухтомнік фальклору робатаў. Трэба купіць».

      Раптам на цёмнай сцяне, на якую быў скіраваны яго позірк, рэзка ўспыхнулі чырвоныя пранізлівыя словы: «Увага. Чакайце. Будзем праз чатыры хвіліны».

      Падушка вылецела ў Гая з-пад галавы. Сам жа ён уплішчыўся ў ложак. Ён адчуў такі выбуховы, такі востры, як брытва, страх, што аж пазелянела ўваччу, аж занылі пальцы рук і ног. Ён адчуў такі неймаверны страх, што падалося – ягоны мозг хоча выскачыць з чарапной каробкі і некуды ўцячы.

      – Апёк за апёк, рана за рану. Так напісана ў Бібліі, – прагучаў проста ў яго над галавой глухі, нейкі каменны голас.

      Гай, нібы кенгуру, доўгім скачком вылецеў з ложка і – яшчэ голыя пяты не дакрануліся да падлогі! – ударыў у цемры пальцам па ўключальніку, уключыў святло. Проста перад ім вісела на сцяне люстра, старое, звычайнае, з лёгкай трэшчынкай па левым краі. Ён убачыў у люстры свой твар, нейкі зялёна-белы, капусны, з уздутымі шчокамі і дрыготкімі, не чырвонымі, а шэрымі губамі. Сваіх вачэй – вось дзіва! – ён не ўбачыў, замест іх былі расплывістыя туманныя плямы. Ён кароткі, як узмах веек, міг пазіраў на сябе, і раптам люстра аглушальна лопнула, раскалолася на няроўныя рваныя кавалкі, бліскучыя зіхоткія крошкі. Адтуль, з глыбіні люстра, рэзка торкнуліся ягоныя рукі (ён нават драпінку на ўказальным пальцы левай рукі ўбачыў), сціснулі яму шыю, пачалі душыць. Ягонае адлюстраванне душыла яго з найвялікшай лютасцю, не даючы ні крутнуць галавой, ні ўдыхнуць у лёгкія хоць грам паветра. Здавалася, яшчэ міг-другі, і ў Гая разарвецца, не вытрымае сэрца. У вачах плыла жаўцізна, адключалася свядомасць. З апошніх сіл кулакамі ён ударыў па руках, што душылі яго, а сам плюхнуўся на падлогу. «Трэба закрычаць», – падумалася яму, ён і хацеў гэта зрабіць, але з вялікім здзіўленнем і жахам пераканаўся, зразумеў, што голас ягоны як бы адключаны нейкай жорсткай бязлітаснай сілай. «Няўжо Клён не пачуў звону разбітага люстра? Ён жа амаль побач, за сценкаю», – роспачна мільганула думка.

      Раптам з пісьмовага стала ўзляцела цяжкая ваза, у якую раніцой Дулеб наліў вады і паставіў тры чырвоныя кветкі. «Тэлегінез… Перамяшчэнне прадметаў намаганнем волі… Але чыёй волі?» Ваза размашыста ўдарыла ў шыбіну, зноў густа пасыпалася шкло, і зноў ніхто ў доме, акрамя Гая, нічога не пачуў. Увесь гэты час, нібы вогненная пякучая смала, затапляў яго страх. Калісьці ў маленстве старэйшая сястра (яны ўлетку жылі на Чорным Хутары) палохала Гая: «Не ідзі ў лес – звер парве». Тады ён вельмі баяўся звера, хоць ні разу не пабачыў на свае вочы. Але сённяшні страх быў у шмат разоў мацнейшы, СКАЧАТЬ