Название: Чалавек з брыльянтавым сэрцам
Автор: Леанід Дайнека
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Детская фантастика
Серия: Кніжная паліца школьніка
isbn: 821-161-3933-12-9
isbn:
Знізу пачуўся голас Дулеба:
– Спадар Гай, да вас завіталі госці.
Аказваецца, на Чорны Хутар прыляцеў Навум Масейкін з Верай Хрысцінюк і тоўстым каротканогім інспектарам Салаўём з Бюро па барацьбе супраць неправераных чутак, хаосу і некампетэнтнасці.
Гай з Клёнам хуценька спусціліся ў камінную залу, дзе Дулеб, з вялікай годнасцю, з «арыстакратычнай мінай на твары», як любіў жартаваць Клён, ужо сервіраваў абедзенны стол на пяць персон. Інспектар Салавей дапамагаў яму праціраць відэльцы, талеркі і, не марнуючы ніводнай хвіліны, пачынаў першы допыт.
– Кажаш, бачыў шар? Якога колеру і якога памеру? Хто быў унутры: людзі, робаты або… – інспектар звонка шчоўкнуў пальцамі, – ну ты ведаеш, аб чым я думаю.
Вера Хрысцінюк, экстравагантная незамужняя жанчына гадоў трыццаці, з вечнай бесклапотнай усмешкай на белым прыгожым твары і пільнымі блакітнымі вачамі, якія, у адрозненне ад твару, амаль ніколі не смяяліся, цмокнула Клёна ў шчаку, сказаўшы: «Які цудоўны хлопчык», а на Гая кінула позірк, цёплы і пяшчотны.
– Колькі часу прайшло, як мы бачыліся ў апошні раз, – праспявала яна.
– Хіба час праходзіць? – весела грымнуў Навум Масейкін. – Час стаіць, а праходзіце вы. Так напісана ў Талмудзе.
Ён абняў Гая, абняў Клёна, стукнуў па плечуку Дулебу:
– А вось і мы? Прызнайцеся ж, хутаранскія манахі, што вы вельмі рады нашаму з'яўленню. Ці не так, Клён?
Клён раптам пякуча пачырванеў. Ён лічыў сябе прынцыповым, чэсным чалавекам, ён ад родных і сяброў патрабаваў такога ж. «Пакута – гаварыць не тое, што думаеш», – мільганула ў ягонай галаве. І ўсё ж ён сказаў:
– Я вельмі рады.
І зноў пачырванеў, бо патаемна ненавідзеў Веру Хрысцінюк, якая, калі верыць перашэптам знаёмых, «паклала вока» на бацьку, прасцей кажучы, набівалася Гаю Дубровічу ў палюбоўніцы. «Фінціфлюшка, – злосна падумаў пра яе Клён. – Прыляцела, як каршуніха. Не, для каршуніхі яна занадта прыгожая. Як зязюля». І яму ўспомніліся словы шлягера, пераможцы апошняга хіт-параду:
Не кружы, зязюля, над чужым гняздом.
Пабудуй, зязюля, свой уласны дом.
– Прашу да стала, – плаўна махнуўшы правай рукою, галантна пакланіўся гасцям Дулеб. Выпілі віна. СКАЧАТЬ