Чалавек з брыльянтавым сэрцам. Леанід Дайнека
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Чалавек з брыльянтавым сэрцам - Леанід Дайнека страница 13

СКАЧАТЬ унікнуць глыбей, то нічога асабліва ненатуральнага ва ўсім гэтым няма. Ёсць усеагульны закон захавання матэрыі і руху, закон захавання энергіі. Нішто не знікае, у тым ліку і жыццё. Што робіцца з фізічнай сілай, з духам тых людзей, якія паміраюць? Яны адлятаюць да верхніх рубяжоў Дальняга Космасу, там канцэнтрыруюцца, перагрупоўваюцца, каб у выглядзе розных відаў энергіі (маланак, сонечнага ветру) зноў вярнуцца на Зямлю. Адсюль, з гэтага вызваленага палёту, пачынаюцца ўсе рэлігіі, вера ва ўзнясенне пасля смерці на нябёсы. І таксама адсюль «труба», якую бачаць, праз якую са страшэннай імклівасцю імчацца тыя, хто пераступае парог клінічнай смерці. Ведаючы пра закон захавання энергіі, няцяжка перакінуць масток да закону захавання эмоцый, як станоўчых, так і адмоўных. Яны не знікаюць, а зноў жа назапашваюцца каля верхніх рубяжоў Дальняга Космасу, прычым адмоўныя трымаюцца ў раёне чорных дзірак. Нездарма чалавецтва яшчэ ў дагамераўскія часы было ўпэўнена ў існаванні Светлых і Цёмных Сіл, якія кіруюць лёсам людзей. Грэчаскія, а за імі нямецкія філосафы спачатку асцярожна, а потым усё настойлівей пачалі падмяняць паняцце Бог паняццем Абсалютнага Розуму. Але толькі навуковая думка Вялікай Эры Плюралізму прыйшла да цвёрдай высновы, што ўвесь бачны і нябачны Сусвет ёсць не што іншае, як… Адзіны Мозг. Наша Галактыка, у якой дробненькім зярняткам згубілася планета Зямля, клетка гэтага Мозгу і знаходзіцца ў ягоным левым паўшар'і. Чалавечы мозг – зменшаная копія Адзінага Мозгу. Плямы і ўспышкі на Сонцы, каметы і метэарытныя дажджы, паўночныя ззянні і нечуваныя ўраганы – усё гэта паверхневыя праяўленні эмацыянальнай дзейнасці Адзінага Мозгу. У глыбіню, у самы патаемны асяродак гэтай дзейнасці чалавецтва не пранікла і, бадай, ніколі не пранікне, бо мозг не можа зразумець самога сябе, няма люстэрка, у якім бы ён убачыў сябе збоку.

      Бацька і сын Дубровічы, прыслухоўваючыся да шуму начнога ветру, гаварылі напаўголас аб усім гэтым і чакалі прыходу Вялікага Жаху. Такое магло здарыцца сёння, заўтра, у любую хвіліну. Вялікі Жах, калі б можна было ў дачыненні да яго карыстацца чалавечымі ацэнкамі, быў даволі выхаваным і тактоўным. Свайго чарговага праціўніка (не будзем казаць – ахвяру) ён загадзя папярэджваў (успомнім крылаты выраз князя Святаслава: «Іду на Вы»). Некалькі папярэджванняў атрымаў і Гай Дубровіч – трывожныя сны блізкіх людзей і добрых знаёмых, падзенне балкона, чорны павук на твары… Такімі, здавалася б, малазначнымі штрышкамі, імгненнымі фехтавальнымі выпадамі Жах, мяркуючы па ўсім, хацеў яшчэ да свайго прыходу падавіць чалавечую волю. Прырода Вялікага Жаху і дагэтуль вельмі слаба вывучана. Можна меркаваць, што ён наведваў людзей ужо ў каменным веку, бо праводзячы таемныя ініцыяцыі, у час якіх дзеці станавіліся паўналетнімі, маленькіх хлопчыкаў запіралі на ноч у цёмных пячорах, секлі дубцамі, выбівалі ім зубы. Дзіцячую душу такім жорсткім чынам рыхтавалі да спаткання ў далейшым жыцці з нейкай бязлітаснай грознай сілай. Што ж такое Вялікі Жах і дзеля чаго ён зноў пачаў атакаваць планету? Адказаць няпроста. На СКАЧАТЬ