Название: Чалавек з брыльянтавым сэрцам
Автор: Леанід Дайнека
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Детская фантастика
Серия: Кніжная паліца школьніка
isbn: 821-161-3933-12-9
isbn:
Сын пакутліва пачырванеў.
– Вядома, я чытаў вердыкт доктара Метэора, – сказаў ён. – Але ж я высокі, тата, і мне ўсе ўжо даюць з выгляду шаснаццаць гадоў. Не думай, я ўсё разумею… Мне яшчэ зарана пераўтварацца. У мяне яшчэ не акрэпла воля.
Ён пазіраў проста ў вочы бацьку, пазіраў з адчайнай рашучасцю, і была ў сынавым паглядзе нечаканая ўпартасць («Як ён узмужнеў!» – міжволі падумаў Гай), прасветленасць і мудрасць, быццам пражыў ён уга колькі гадоў, быццам ён на той бок Сонца лётаў. Але ў размовах з дзецьмі, як заўсёды лічыў Гай Дубровіч, неабходна праяўляць разумную цвёрдасць і нават суровасць, вядома, таксама разумную.
– Навошта ты прыляцеў? – рэзка спытаў ён.
– Мне маці ўсё расказала. Хачу дапамагчы табе, калі прыйдзе Вялікі Жах. У мяне моцнае біяполе, падобнае на тваё. Разам мы пераможам на Чорным Хутары.
Што можна было адказаць на такія словы? Гай паляпаў сына па плечуку, і яны селі ў верталёт. Зноў заквітнела, пабегла ўнізе ранішняя бадзёрая зямля.
– Як ты адносішся да Напалеона? – пацікавіўся Клён.
Нічога нечаканага ў сынавым пытанні не было. Сын рыхтаваўся стаць гісторыкам, хацеў пайсці па бацькавых слядах. Вялікая Эра Плюралізму, як гэта ні падасца нечаканым, раз'яднала людзей (у тым ліку і людскія пакаленні) больш знешне: у словах, паводзінах, жэстах, вобліку. Духоўна ж людзі згуртаваліся, усвядоміўшы хуткацечнасць і непаўторнасць жыцця.
– Нармальна адношуся, – адказаў Гай, пазіраючы праз шкляную лабаціну кабіны на зялёныя чародкі бяроз. – Імператар-рамантык. Гэта някепска гучыць. А ў гербе ягоным былі пчолы.
– Ён любіў мёд? – засмяяўся сын.
– Ён паважаў руплівых людзей, даваў ім магчымасць поўнасцю раскрыцца. Я, дарэчы, апошнім часам таксама думаю пра Напалеона – бачыш, нам з табой адно і тое ж стукаецца ў галаву.
Пры гэтых словах Клён паклаў сваю далонь на бацькаву.
– І мяне здзівіла, – працягваў Гай, – падабенства жыццёвага лёсу Напалеона на лёсы – ведаеш каго? – Гітлера і Сталіна.
– Дыктатары, – упэўнена сказаў сын.
– Я б не спяшаўся гаварыць такое. Прынамсі, Гітлера з яго партыяй абраў народ, абраў у час дэмакратычных выбараў. А падабенства між імі надзвычайнае, можна сказаць, ашаламляльнае. Усе трое – сыны невялікіх (маецца на ўвазе колькасць) народаў, народаў – як мякчэй сказаць? – гістарычна непрэстыжных у тыя часы. Карсіканец, аўстрыец, грузін. Усе трое прыйшлі да сваёй неабмежаванай улады, у свае метраполіі-імперыі з поўдня. І ўсе зрабіліся вялікадзяржаўцамі, шавіністамі, пачалі з пенаю на губах услаўляць Францыю, Германію, Расею, адразу забыўшы пра тое гняздо, з якога вылецелі. Што гэта? Псіхоз улады? Перараджэнне генаў? Выпадак? Заканамернасць?
Гай Дубровіч, упэўнена ведучы верталёт, СКАЧАТЬ