Название: Чалавек з брыльянтавым сэрцам
Автор: Леанід Дайнека
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Детская фантастика
Серия: Кніжная паліца школьніка
isbn: 821-161-3933-12-9
isbn:
– Не магу, спадар Гай. Левая нага не слухаецца. Буду званіць ва Ўпраўленне Хатніх Робатаў, каб прыслалі рамонтніка.
Дулеб пачаў званіць у горад. «Нешта тут не так, – падумалася Гаю. – Дулеб жа робат звышновай серыі. Такія, сама меней, тры гады працуюць без аніякага збою».
Раптоўна захацеў спаць Клён і пайшоў у свой пакой. Вяла цмокнуў бацьку ў шчаку, зачыніў за сабою дзверы. «Дзіўна, – зноў падумалася Гаю, – ледзь не трымцеў ад страху, а тут – нуль увагі на бацьку і ўжо дае храпака. Дзіўна».
Ён ляжаў на ложку, ляжаў на спіне, пазіраючы ў столь, і думаў. Старая цывілізацыя ўсё ярасней атакуе маладую. Пэўна ж, з-за таго, што па нейкіх прычынах давялося адступіць на другі план, саступіць у цень, у змрок. Колькі разоў зямное супольніцтва спрабавала выйсці з ёю на кантакт, дамовіцца, прымірыцца, падзяліць, нарэшце, сферы ўплыву, нават аддаць цэлы мацярык, Антарктыду. Пакуль што нічога не атрымліваецца, адказу няма. Тысячы людзей ужо сустракаліся з ёю твар у твар, некаторых яна цяжка пакалечыла, але ніхто (ніхто!) не можа намаляваць яе партрэт. Пакрысе вучоныя пачынаюць сыходзіцца на той думцы, што смерць, біялагічная смерць чалавека, не што іншае, як помста Старой Цывілізацыі. Чалавек жа, у прынцыпе, несмяротны, асабліва калі ўлічваць, што сперматазоід, ад якога зачаўся сын, прыйшоў з цела бацькі, а яшчэ раней – з цела дзеда, прадзеда, прапрадзеда… з цела Адама. Восемдзесят пяць гадоў жыцця, адпушчаных у сярэднім кожнаму земляніну, гэта, прыкладна, толькі пятая частка таго часу, які ён мог бы пражыць. Вучоныя называюць Старую цывілізацыю катакомбнай, або падпольнай. Нядаўна атрыманы звесткі аб тым, што яе калоніі, нябачныя няўзброенаму воку, выяўлены ў кратэрах дзеючых вулканаў. А што такое снежныя людзі, таямнічая Нэсі? А мерцвякі, ваўкалакі і невідзімкі? Гэта яе голас гучыць, адчайна і няўтольна, зімовай мяцельнай ноччу ў коміне і ў галінах старых дрэў, гэта яе след, як халодны звонкі ланцуг, кінуты ў сцюдзёнасць росных траў у туманным світальным лесе. Яе нідзе не відно, і яна – усюды. А шэсць гадоў назад яна ўпершыню паспрабавала захапіць цэлы горад, Чыкага. Гай, помніцца, чытаў аб гэтым рэпартаж у нядзельным выпуску газеты «Вясёлы касмапаліт». Рэпартаж называўся «Трамвайныя рэйкі замест макаронаў»…Жыў горад, працаваў, «рабіў грошы», задыхаўся ад смогу, хадзіў на сеансы стрыптызу і на канцэрты рок-музыкі, гуляў у гольф на аксамітна-зялёных лужках фешэнебельных асабнякоў. А ў гэты час унізе, пад горадам, у вечным чорным змроку каналізацыйных труб, у смуродзе і гніенні, самаарганізавалася Клаака, самаарганізаваліся нечыстоты. Кожны дзень рэкі бруднай адпрацаванай вады, горы смецця выкідваў са сваіх каменных цяснін горад. І ўсё накаплялася, збіралася ўнізе, у каналізацыйных трубах. І вось пры адпаведнай спрыяльнай тэмпературы з хімічных элементаў, якія раствораны ў нечыстотах (а там былі і цынк, і калій, і ртуць, і бром – адным словам, уся табліца Мендзялеева), арганізавалася СКАЧАТЬ