Чалавек з брыльянтавым сэрцам. Леанід Дайнека
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Чалавек з брыльянтавым сэрцам - Леанід Дайнека страница 17

СКАЧАТЬ робатаў. Нейкім чынам ім удалося пазбегнуць прэса, уцячы з базы металалому, вось яны і нахабнічаюць. Але няхай толькі сунуцца. З вялікім задавальненнем я нараблю дзірак у іхніх галовах-вёдрах.

      Пры гэтых словах інспектара Дулеб выпусціў з рук блакітную талерку, і яна, вядома ж, разбілася. Салавей падазрона паглядзеў на яго, сярдзіта кашлянуў. Здавалася, вось-вось закрычыць: «Гэта іхні важак! Вяжыце рукі бандыту!»

      – Мы пазбавілі Старую Цывілізацыю чыстай ежы і паветра, мы атруцілі яе. Яна і помсціць, – звонкім упэўненым голасам сказаў Клён. Вялікая Эра Плюралізму дазваляла яму на роўных удзельнічаць у дыспутах дарослых людзей, праўда, не так самаўпэўнена і катэгарычна, ды гэта ўжо іншая гаворка.

      – Малайчына Клёнік, – пляснула белымі далонькамі Вера Хрысцінюк і памкнулася пацалаваць яго ў шчаку, але ён вывернуўся.

      – Мне здаецца, што Клён недалёка ад ісціны, – загаварыў нарэшце і Гай Дубровіч. Яго пачынаў прыпякаць сорам. Ледзь запахла нейкай непрыемнасцю – і адразу разнюніўся, расхныкаўся. Навошта званіў Масейкіну? Навошта тут, на Чорным Хутары, гэты ідыёт інспектар? Навошта прыляцела Вера? Ён сімпатызуе ёй, і яна яму, але сёння ж якраз не той дзень, калі трэба было з ёй сустракацца. «Паплакацца ў камізэльку», як казалі інтэлігенты мінулых стагоддзяў, можна і нават часам неабходна, толькі не пры такім людным зборышчы.

      – Я гутарыў з доктарам Метэорам, з нашымі вядомымі вучонымі-уфолагамі, – працягваў Гай, – і яны схіляюцца да думкі, што Старая Цывілізацыя задоўга да нашай выйшла на касмічныя формы свядомасці. КЛА – гэта не што іншае, як касмічныя караблі эфірнага Сусвету. Яны могуць здзяйсняць пераход з нашага чатырохмернага свету ў свет з большай колькасцю вымярэнняў. У іх зусім іншае ўспрыняцце прасторы і ходу часу. Як нам, нашай цывілізацыі, праламаць нават не сцяну, тонкую сценку, што аддзяляе нас ад іх?

      Вера Хрысцінюк, якая закахана пазірала на Гая, умяшалася ў размову.

      – Мы ў сваім інстытуце вывучаем усе формы чалавечага сну. Вы ўсе, пэўна ж, чулі, што існуе асобая яго фаза – парадаксальны сон, калі ў таго, хто спіць, вельмі хутка рухаюцца вочы. Дык вось мы прыйшлі да цвёрдай высновы, што стан парадаксальнага сну з'яўляецца другой формай свядомасці чалавека, якая характарызуецца павышанай яркасці вобразамі і спецыфічнай формай мыслення. Вельмі магчыма, што парадаксальны сон з'яўляецца пераходным этапам да касмічных формаў чалавечай свядомасці.

      – Не глядзіце на майго бацьку так, – раптам амаль закрычаў Клён.

      – Як – так? – страшэнна разгубілася, катастрафічна пачырванела Хрысцінюк.

      – Быццам ён – верабей, а вы – пітон, – разануў малодшы Дубровіч.

      Гай, у адрозненне ад Веры Хрысцінюк, пабялеў.

      – Дулеб, – сказаў ён аслабелым голасам робату, – трэба запаліць камін. Схадзі разам з ім, – паказаў суровымі вачамі на сына, – прынясі дроў.

      Будзе зроблена, спадар Гай, – весела адказаў Дулеб, жалезнай рукою ўзяў Клёна СКАЧАТЬ