Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік). Юры Станкевіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік) - Юры Станкевіч страница 9

СКАЧАТЬ сказаў ён. – Навошта?

      Дзяўчына пакрывіла невялікі рот з пульхнымі вуснамі, выдыхнула дым і патлумачыла:

      – А я люблю падслухоўваць. І падглядваць.

      Яна нахілілася, каб стрэсці попел. Халацік яе расхінуўся, і студэнт Ігнат Мазур убачыў, што станіка на ёй няма, а грудзі з цёмнымі смочкамі зусім маленькія. Скура і на іх была смуглаватая. Дзяўчына зноў выпрасталася і захінулася шчыльней.

      – А кватаранткі дзе? – кіўнуў на пустыя ложкі Ігнат Мазур.

      – Чарговага дурапляса пабеглі глядзець. На канцэрт. Кветачкі яму панеслі, ідыёткі. Хутка прыпруцца. «Як ён спяваў, як спяваў: ля-ля-ля! Ля-ля-ля! Першакурсніцы».

      – Ну, а ты на першым курсе хіба не бегала на якога-небудзь Магамаева ці Бюль-Бюль-аглы? – рызыкоўна спытаў Ігнат Мазур.

      – Дарэмна іранізуеш. Магамаеў, прыкладам, вельмі прыгожы мужчына.

      – У большасці жанчын вычварэнскі густ. Гэта амаль усе літаратурныя класікі заўважылі.

      – Значыць, і я з ліку тых жанчын. Табе што да гэтага?

      – Дык усё-такі бегала? З вырачанымі вочкамі? – нямаведама чаму пачынаў злоснічаць і пераходзіў на чорны гумар Ігнат Мазур. – Ну, кветкі – гэта прыстойна, цалкам адэкватна і ўвогуле традыцыя. Але там-сям істэрычныя німфеткі ўжо пачынаюць у стане эфекту закідваць сцэну і сваімі майткамі.

      – У цябе такое багатае ўяўленне?

      – Бывае і багацейшым.

      – Могуць і не зразумець.

      – Ну, ты ж у тэме? У мяне, дарэчы, з’явілася пачуццё, што мы з табой шмат у чым аднолькавыя. Ты б на лекцыях менавіта ля мяне прысаджвалася. Вось бы і нашапталіся. Праўда, праўда, чаму ты ўсміхаешся?

      Студэнтка Святлана Конкіна выдыхнула дым і патушыла цыгарэту. Твар яе набыў халодны выраз.

      – Так, маеш рацыю. Прыкладна, канешне. І вочкі, і кветкі, і ўсё такое. Было. Славак адзін прыязджаў, я два разы на яго канцэрт схадзіла. Ён мне нават сваю кружэлку ахвяраваў. А цяпер пайшоў бы ты прэч. Язык у цябе нядобры. Лепш я ўжо захоплены віск першакурсніц паслухаю.

      – Табе побач з імі, пэўна, сумна?

      – Мне па-любому сумна. Асабліва адвячоркам, на захадзе сонца. Разумееш такое?

      – Так, і мне знаёма, – пацвердзіў студэнт Ігнат Мазур, – «калі снег мокры падае, а праз яго ліхтары газай мігцяць»…

      – Люблю Дастаеўскага, – усміхнулася Святлана Конкіна. – Асабліва «Падлетка».

      – Табе б замуж, Святлана, – раптам зноў грубавата сказаў студэнт Ігнат Мазур.

      Паўза.

      – Што так?

      – Ферамоны вылучаеш.

      – А пайшоў бы ты ўсё-такі прэч.

      – Не садзіся на крыўду. Прабач, Святлана.

      – Замуж, ха-ха. Можа, і за каго – падкажаш?

      – Табе вырашаць.

      – Мне днямі адзін наш румын прапанаваў нешта накшталт таго.

      – Віця Ганабец? Гэты – што з Малдавіі? – здагадаўся Ігнат Мазур. – Вось здзівіла. А што ты?

      – Патлумачыла СКАЧАТЬ