Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік). Юры Станкевіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік) - Юры Станкевіч страница 11

СКАЧАТЬ студэнт Ігнат Мазур разлічыўся, і абодва выйшлі на вуліцу. Сцямнела. Запаліліся ліхтары.

      Здаецца, яны шмат пра што паспелі пагаварыць. Студэнтка Аня Балтас, увогуле мягкая па характары, зноў была быццам усім задаволеная, яны заціснуліся ў будку тэлефона-аўтамата і там цалаваліся, а потым Ігнат Мазур сказаў:

      – Тралейбусы пакуль ходзяць. Можа, да цябе, Аня?

      – А я сёння якраз засталася адна ў пакоі. Раз’ехаліся дзеўкі. Ноч будзе наша? Як усё-такі добра, калі мы разам.

* * *

      Назаўтра, седзячы на лекцыі ў аўдыторыі, студэнт Ігнат Мазур па новай звычцы, якая з’явілася ў яго параўнальна нядаўна, у другі раз запісаў у нататнік, які насіў пры сабе і нікому не паказваў:

      «Пачытаў больш падрабязна пра тэлегонію, аб чым нагадвала сястра Ані Балтас, Ларыса, якая заканчвае медінстытут. Урэшце, шматлікія медыкі, генетыкі і навукоўцы ведаюць гэтую дзіўную, нават інфернальную з’яву, якая, тым не менш, не даводзіцца шырокаму колу людзей, разам з такімі калянавуковымі галінамі, як еўгеніка, гамеапатыя і г. д. Лічаць (хто менавіта?), што людзям пра такое лепш не ведаць. Шэкспір неяк напісаў: «Што чалавек? Жывёла і не болей». Ну, можа, разумная, але жывёла. Аказваецца, варта спытаць любога вопытнага сабачніка, галубятніка і іншага, які займаеца развядзеннем чыстых парод жывёл, і пачуеце адразу: пародзісты сабака, які выпадкова спароўваецца з беспародным і патомства якога вынішчаецца, усё роўна ўжо ніколі не будзе нараджаць чыстых жывёл сваёй пароды. Толькі мяшанцаў. Тое ж у коней, галубоў і іншых жывёлаў. Аказваецца – і ў людзей. Вось і меў рацыю Шэкспір. Тады, дарэчы, ведалі пра тэлегонію?

      Кажуць, пасля міжнароднага моладзевага фестывалю ў Маскве, які адбыўся больш як дзесяцігоддзе таму, у шматлікіх выпадках назіралася дзіўная з’ява: некаторыя белыя дзяўчаты, якія ўступалі ў палавую (без наступстваў) сувязь з цёмнаскурымі хлопцамі і праз год, два, тры, як павыходзілі замуж за сваіх белых суайчыннікаў, раптоўна нараджалі цёмнаскурых дзяцей. Аказваецца, першы самец і палавы акт замацоўваецца нейкім чынам назаўсёды. Нават, калі кантакт быў праз кантрацэптывы. Праз тэлегонію могуць перадавацца розныя, у тым ліку і псіхічныя хваробы. Мяркую, што і рэўнасць – ад падсвядомага адчування гэтай з’явы. Але ж межы размываюцца, і нацыі паступова будуць змешвацца. І што тады? А вось што. Мяркую, нацыя, якая найбольш размножыцца, падамне пад сябе планетарнае мысленне і выведзе адзіную пароду людзей. Цалкам магчымая будучыня. Цікава было б пагаварыць пра гэта з навукоўцамі.

      Але ж я адхіляюся. Урэшце, усё гэта думкі сваёй гадоўлі, не больш. Вось сястра Ані Балтас Ларыса лічыць, што сямейнае шчасце ў многім залежыць ад таго, ці была нявеста ў першую шлюбную ноч нявінніцай. А ў яе самой, якую не будзе раўнаваць муж, адбудзецца шчасце ў сям’і? Цікава б спытаць у яе гадоў праз дзесяць».

* * *

      Намеснік дэкана па ідэалогіі і выхаваўчай працы Пушко, на мянушку «Кум», пэўна, быў «адтуль», хутчэй за ўсё свежаспечаны пенсіянер, які здолеў у патрэбны час зручна ўладкавацца СКАЧАТЬ