Название: Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік)
Автор: Юры Станкевіч
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Современная зарубежная литература
isbn: 978-985-7021-26-0
isbn:
Студэнт Ігнат Мазур з цёплай удзячнасцю паабяцаў. Нейкі час ён думаў пра тое, ці будзе не заняты заўтра ўвечары вольны інтэрнацкі пакойчык, а потым прымусіў сябе слухаць выкладчыка.
Выкладчык Пётр Мацкевіч тым часам казаў:
– На падставе дадатковай вартасці Карл Маркс раскрыў катэгорыю «капітал» як самаўзроставую вартасць, якая выяўляе адносіны эксплуатацыі, і ўзнавіў падзел капіталу па прынцыпе ўдзелу ў стварэнні вартасці на пастаянны капітал, як сродкаў вытворчасці, і пераменны капітал, укладзены ў рабочую сілу.
У выніку вартасць створанага тавару выяўляецца праз формулу.
Тут выкладчык Мацкевіч узяў крэйду і накрэмзаў ёй на дошцы:
w = c + v + m,
дзе c – пастаянны капітал,
v – пераменны капітал,
m – дадатковая вартасць.
Пасля чаго агледзеў студэнтаў, усміхнуўся і працягваў гаварыць.
«Не, – думаў, слухаючы таго, Ігнат Мазур. – Гэтую ахінею мне ніколі не здаць. І ніхто не дапаможа. Цьфу ты, бля. Ненавіджу. Мудрэй за гістмат».
У канцы лекцыі выкладчык Мацкевіч між тым нечакана паведаміў, што іспыт асабіста ён, магчыма, прымаць адзін не будзе, а будуць прымаць удваіх з выкладчыкам Гавіным з Інстытута народнай гаспадаркі.
– Ну, трапілі, – прашаптала побач Юля Маракова. – Той Гавін зарэжа палавіну курса, анягож. Ён непрадказальны, самазадаволены індык.
У аўдыторыі сцішана загаварылі, захваляваліся. Выкладчыка Гавіна ведалі па яго лекцыях, некалькі з якіх ён раней прачытаў на іх курсе; таксама – па жорсткім патрабаванні канспектаў і няўхільным наведванні тых лекцый. Прысутных ён з насякомай уедлівасцю падымаў з месца і правяраў кожнага праз журнал.
Студэнт Ігнат Мазур адчуў непрыемны халадок у грудзях. Успомніўся іспыт па гістарычным матэрыялізме і атрыманы з той нагоды сапраўдны нервовы стрэс. «Нена-ві-джу…» – зноў усплыло ў свядомасці слова, якое б ён з задавальненнем запамятаваў. Але – пакуль не выпадала. Што ж, такое жыццё, меркаваў ён.
Пасля заканчэння апошняй пары аўдыторыя апусцела і студэнт Ігнат Мазур пайшоў шукаць выкладчыцу з кафедры замежнай літаратуры. Ён знайшоў яе ў дэканаце.
– Што ж, – сказала выкладчыца Нэла Ліцвінава, – калі ўжо самі напрасіліся, то хадземце на наш імправізаваны іспыт. Дзе ў нас тут пустая аўдыторыя?
– Якраз апошняя лекцыя скончылася, – паказаў ёй на расчыненыя дзверы сваёй аўдыторыі студэнт Ігнат Мазур.
Яны паселі, і выкладчыца сказала:
– Час у мяне абмежаваны, так што пачнём без лішніх уступаў. Вы сапраўды гатовы? Калі выцягнеце хоць бы на «здавальняюча», я, так і быць, выканаю вашу просьбу.
Паўза.
Далей пачалося сапраўднае выкручванне мазгоў. Пытанні ўсё больш ускладняліся: з ангельскай, іспанскай, нямецкай, французскай, маладой амерыканскай літаратуры як дзевятнаццатага, СКАЧАТЬ