.
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу - страница 13

Название:

Автор:

Издательство:

Жанр:

Серия:

isbn:

isbn:

СКАЧАТЬ бліжэй на паліцы: Кушаля і Ніцшэ. Паклаў сабе на стол і сышоў апошнім, пакуль не толькі большую частку прачытаў, а і запісаў тое-сёе ў нататнік.

      Назаўтра паўтарыў свой манеўр. Дачытаў ужо да канца. Была спакуса знесці нешта з сабой, але ўтрымаўся. Красці ніколі не мог. А каб знёс, то ўжо завялі б справу, бо ў інтэрнаце пакуль студэнты былі на занятках, ведаў – часта рабілі праверкі і сапраўдныя шмоны. З тым самым намеснікам Пушко, які цяпер дапытваў яго, нібы ўвязненага. «Анціпаў, – упэўнена ўспомніў ён, – той адзін бачыў, і толькі таму ён неяк за бутэлькай віна ляпнуў пра газеты з царквы. Вось дзе горача…»

      – Скажу, як было. Ніхто мне кніг не выдаваў. Як бібліятэкарка выйшла, можа і па патрэбе, я з паліцы Ніцшэ двухтомнічак – невялікі такі, выдання нейкага Сойкіна з Пецярбурга – узяў з цікаўнасці. Вінаваты. Ну, і пачытаў. Ды там нічога такога – адны вульгарызмы.

      – Вульгарызмы? – здзівіўся намеснік дэкана Пушко. – Як гэта?

      – Ну, схадзіце самі, паглядзіце. Там на кожнай старонцы хімічным алоўкам нехта мацюкі панапісваў. Свае каментарыі, пэўна. Мяркую, рэвалюцыйныя рабочыя. Адчулі свайго класавага ворага – і пакрэмзалі.

      – Так-так, – задуменна працягнуў намеснік дэкана Пушко.

      – А газеты з царквы?

      – Не было аніякіх газет. Паклёп. Паўза.

      – Вы, як я мяркую, не такі просты, як сябе выстаўляеце, – сказаў ужо нават незадаволена намеснік дэкана. – Але ж будзем разбірацца. І калі што – пра наступствы вы ўжо, пэўна, ведаеце. Абстаноўка якая цяпер у свеце? Ворагі падымаюць галовы. То ў Вугоршчыне, то ў Польшчы, то цяпер у Чэхаславакіі.

      – Дык я магу ісці? – спытаў Ігнат Мазур.

      – Не. Вось вам папера, вось асадка. Пішыце тлумачальную.

* * *

      У інтэрнаце праводзілі чарговую дэзынсекцыю, і студэнт Ігнат стаў часцей бываць на занятках.

      Мінуў нейкі час, але пасля непрыемнай размовы з намеснікам дэкана Пушко аніякіх наступстваў у адносінах да яго не адбылося. Хіба што дэкан Парэцкі на лекцыі падняў аднойчы з месца, спытаў быццам неістотнае – пра канспект, а ў канцы кінуў загадкава: «Не Ніцшэ варта чытаць, а Пляханава», і ён зразумеў, што пагроза мінавала, дый «Кум» больш не падыходзіў і не выклікаў яго на гутарку. Заставалася падвесці вынік: у дэканаце яго «справу» прыглушылі, і верагодна тут не абышлося без дэкана Парэцкага – той не любіў капацца ў падобных дробязях, а па-другое, – меркаваў Ігнат Мазур, – не перашкодзіла б вырашыць адносіны з Уладленам Анціпавым, бо менавіта ён сядзеў з ім тады ў спецсховішчы бібліятэкі за адным сталом і ўсё бачыў. І менавіта таму аднаму было вядома пра «Беларускую газэту» і Кушаля.

      Студэнт Ігнат Мазур пачаў пралічваць варыянты. Начысціць ужо цяпер пысу пацуку Анціпаву? Давядзецца, але не сёння. Варта выбраць зручны момант, інакш той падыме гвалт і пабяжыць да намесніка дэкана Пушко. «Кум», адпаведна, адразу заступіцца за свайго інфарматара. Навошта самому Анціпаву быў гэты гнюсны пасаж? Нават дзіўна. Чаго ён ім дабіваўся і якіх такіх прывілеяў дасягнуў? СКАЧАТЬ