Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік). Юры Станкевіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік) - Юры Станкевіч страница 7

СКАЧАТЬ Ваня Гужын. – А то мянты тут часам ганяюць.

      – Слухаюся, правадыр, ха-ха!

      Студэнт Ігнат Мазур сеў на лаўку, выпіў шклянку віна з разавага папяровага пакета і выцягнуў з пачка цыгарэту. Апошнім часам ён шмат паліў.

      Выпілі па чарзе. Гаварылі пра сесію, залікі, пра апошнія падзеі ў далёкай Празе. Ваня Гужын больш маўчаў, але пытанні задаваў даволі часта. Гэта быў сярэдняга росту, чарнявы, з гожым, хоць даволі звычайным тварам маладзён. Студэнт Ігнат Мазур ведаў пра яго, што ён сын старшыні райвыканкама з правінцыі, сябра камсамольскага бюро факультэта, хоча застацца па размеркаванні ў Менску, не хавае гэтага і ўжо шукае сабе месца.

      Вядома, размова не мінула і таго, што ў Чэхаславакію пасунуліся танкі і вайскоўцы, што аб’явілі частковую мабілізацыю сярод запаснікоў. Але гаварылі агульнымі нейтральнымі сказамі, хоць, як разумеў Ігнат Мазур, думкі многіх не супадалі з афіцыйнымі істэрычнымі каментарыямі і меркаваннямі з Крамля. Але ж выказваць іх было небяспечна не толькі з-за даносаў намесніку дэкана, які ўжо набыў мянушку «Кум», – усе яшчэ добра памяталі пра справу сваёй гадоўлі, «нацыяналістаў», якія рызыкоўна для сябе запатрабавалі выкладаць усе прадметы на роднай, а не на расейскай мове, і чым усё гэта скончылася. І зноў жа гэты камсамольскі актывіст Гужын побач. Цёмны ён нейкі.

      Студэнт Ігнат Мазур ужо ведаў, што цяпер не варта давяраць нікому. З пятнаццаці гадоў ён пайшоў працаваць, і жыццё, якое зведаў усутык, навучыла хаваць свае думкі і асабліва – мэты.

      Налілі яшчэ па шклянцы. Студэнт Ігнат Мазур раптам пашкадаваў, што дарэмна губляе час, і няйнакш пара ісці да Ані Балтас. Але нечакана Іосіф Зялёнка перасцерагальна зашыпеў і схаваў за спіну бутэльку. Па дарожцы, пэўна таксама з вучэбнага корпуса, рушыў у іх напрамку выкладчык палітэканоміі Пётра Мацкевіч.

      Магчыма, ён так бы і прайшоў побач, не звярнуўшы на іх увагі, калі б напалавіну недапітая бутэлька не выслізнула з рукі Іосіфа Зялёнкі, гучна боўтнула паветрам і выкацілася на асфальтаваную сцежку. Студэнт Зялёнка спрытна нахіліўся і падхапіў яе.

      Выкладчык Пётра Мацкевіч спыніўся.

      – Добры дзень, Пётр Антонавіч, – з робленай ветлівасцю павітаўся з ім Ваня Гужын.

      Запанавала непрацяглая паўза. Выкладчык Мацкевіч абудзіўся ад нейкіх сваіх думак і агледзеў хлопцаў.

      – А-а, – сказаў ён, – дык вы мае студэнты? Успамінаю. Бачыліся. Адпачываеце? З віном? І што п’яце, цікава, у такім людным месцы?

      – Сухое віно, – не стаў маніць Іосіф Зялёнка. – «Гамза». Можа, і не з найлепшых гатункаў, але піць можна.

      – А вы прысядзьце з намі, Пётр Антонавіч, – раптам абраўся нахабства студэнт Ваня Гужын. – Мы тут крыху ганарару атрымалі, дык вось адзначаем. Мы вам шчыра праставімся і палічым за гонар, бо вас паважаем. Ды вось і сябры пацвердзяць.

      – Так, так, – заківалі галовамі хлопцы.

      Выкладчык Пётра Мацкевіч падумаў і прысеў на лаўку побач. Студэнт Ваня Гужын наліў таму ў разавую папяровую шклянку віна.

      – Зваць СКАЧАТЬ