Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік). Юры Станкевіч
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Паўночны вецер для спелых пладоў (зборнік) - Юры Станкевіч страница 15

СКАЧАТЬ на тым скончыў апытанне.

      – Ну, дык вупыры ж і не выносяць часнок, – заўважыў на тое Байкову Ігнат Мазур. – А ты, братка, натрамбаваўся ім з раніцы. Вось і атрымаў.

      Але, урэшце, выкладчык Гавін пэўна прытаміўся, бо пасадзіў у куце насупраць свайго калегу Пётру Мацкевіча, каб і той дапамагаў. Усё гэта даносілі тыя, хто выходзіў з аўдыторыі пасля іспыту.

      Трое змоўшчыкаў, між тым, адразу акрыялі. Цяпер трэба было пралічыць усё так, каб трапіць менавіта да выкладчыка Мацкевіча, што аказалася не так і проста. Першым спадобіўся трапіць да яго выкрутлівы як Уліс Іосіф Зялёнка. Праз хвілін пяць ён выскачыў з дзвярэй і адразу піхнуў туды Ваню Гужына.

      – Ідзі, правадыр камсамольскі, ха-ха…

      – Што? Як? – пачалі ў яго пытацца дзяўчаты.

      – Ледзь выратаваўся, – хітрыў Іосіф Зялёнка. – Джаліць, як пчала. Пытанне за пытаннем.

      Але адразу кінуўся да Ігната Мазура, зашаптаў таму ў вуха:

      – Станавіся ля дзвярэй. Нікога, акрамя сябе, да Мацкевіча не прапускай. Толькі да таго, інакш табе гамон. Урэшце, сам ведаеш.

      – Пакажы залікоўку.

      – Ну то зірні на арыфметыку.

      У графе за іспыт студэнт Ігнат Мазур убачыў лічбу «5» і подпіс Мацкевіча.

      – Дык ты ж казаў…

      – Мала што я каму казаў. Наперад, сябра. Пара.

      Студэнт Ігнат Мазур з залікоўкай у руках стаў ля дзвярэй. Неўзабаве яны адчыніліся, але з аўдыторыі выйшла як самнамбула стараста курса Уразава. На яе заўсёды жыццярадасным камсамольскім твары чыталіся разгубленасць і яўнае незадавальненне. «Тры, тры балы», – загаманілі вакол яе дзяўчаты.

      З велічнай млявасцю выплыла ўрэшце з аўдыторыі генеральская дачка Паліна Басаргіна.

      – Пяць балаў, – абвясціла яна. – Гавін запаў на мяне, век Парыжа не бачыць.

      Варта было заходзіць менавіта Ігнату Мазуру, але той рашуча адмовіўся:

      – Пачакаю.

      Замест яго, а значыць да выкладчыка Гавіна, пайшоў вядомы на курсе зубрыла і, як хадзілі чуткі, – чалавек «Кума», выдатнік Павел Слімакоў.

      Ужо моцна нервуючыся, студэнт Ігнат Мазур чакаў выхаду Вані Гужына. І як толькі той паказаўся з дзвярэй, пасунуўся ў аўдыторыю.

      «Да выкладчыка Мацкевіча, – круцілася думка. – І каб трапіць толькі да таго».

      У аўдыторыі было чыста, светла і пахла сумессю таннай жаночай парфумы і кветак. На стале перад выкладчыкам Гавіным стаяла вазачка з букетам. Сам выкладчык – укормлены, самазадаволены, карыкатурна імпазантны – разглядваў, нібы нецікавае яму насякомае, узмакрэлага ад разумовай напругі студэнта Паўла Слімакова.

      У супрацьлеглым куце за сталом адзінока сядзеў выкладчык Пётра Мацкевіч. Спакойны, крыху іранічны твар яго з жывымі, разумнымі вачыма быў павернуты да напаўрасчыненага акна, за якім квола зелянела некалькі таполяў.

      Студэнт Ігнат Мазур павітаўся СКАЧАТЬ