Название: Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах
Автор: Ксенія Шталенкова
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Исторические детективы
isbn: 978-985-7180-58-5
isbn:
Не-не, вядома ж, ён таксама быў не Тым, і нават не мог прэтэндаваць на гэтае званне. Ды і ўвогуле, як ёй магло прыйсці да галавы меркаваць аб ім у гэтакім сэнсе? Яўгенія Канстанцінаўна страсянула галавой і ўтаропілася ў акно, дзелавіта папіваючы кофей, які прыйшоўся як ніколі дарэчы. Бясспрэчна, ёй варта было б адшукаць якія-небудзь непрыемныя рысы. Вось узяць хаця б гэты нахабны позірк – ну трэба ж, зусім не саромеецца час ад часу паглядваць на панну Пракшыну, быццам бы апелюючы ў яе бок. Яўгенія Канстанцінаўна дазволіла сабе накіраваць у адказ не менш пільны і ацэньвальны пагляд, аднак пан Падгорскі зноўку не разгубіўся, толькі ветліва ўсміхнуўся, нягоднік.
Яшчэ ён насіў пышныя русявыя вусы, якімі, відаць, да ўсяго іншага парадкам ганарыўся. Трэ адзначыць, што яны і сапраўды былі яму да твару, аднак жа ён занадта часта іх падкручваў, што выдавала ў пане Падгорскім тыпа самазадаволенага і празмерна ўпэўненага ў сабе. Ужо надта дзёрзкі, чым толькі татухну счараваў? Ды і ўвогуле, панне Пракшыной заўжды падабаліся брунэты, скарыць яе выгаралым на сонцы чубам было цалкам немагчыма.
А Канстанцін Мікалаевіч, наадварот, быў надзвычай захоплены размовай. Яно і зразумела: новы знаёмец таксама аказаўся the man of business. Сфера яго інтарэсаў палягала ў цукровай вытворчасці, аднак татухну гэта падалося вельмі займальным. Настолькі, што, выпіўшы некалькі філіжанак кофею, ён запрасіў пана Падгорскага працягнуць гутарку ў іх вагоне. Яўгенія Канстанцінаўна вырашыла не даваць ажыццявіцца гэтым намерам і нагадала, што ў іх другім класе на рэдкасць нязручна ды зацесна, на што татухна палічыў неабходным патлумачыць спадарожніку, што другім класам яны едуць зусім не з-за абмежаваных акалічнасцяў, а праз reasons of economy[24], бо падарожнічаць ім не болей за тры гадзіны, навошта ж неапраўданы шык?
– Як разумна! – не прамінуў выказаць захапленне Андрэй Вікенцьевіч, канчаткова сапсаваўшы ўражанне ў вачах панны Пракшыной. – Прызнацца, я б і сам узяў другі клас, падарожнічай я адзін, але што зробіш, даводзіцца ісці на дадатковыя выдаткі…
«З кім гэта ён падарожнічае?» – раптам падумалася Яўгеніі Канстанцінаўне, але яна адагнала ад сябе залішнюю цікаўнасць і, падняўшы кошык з Тэдзі, рушыла следам за татухнам.
– Дазволіце? – не дачакаўшыся ўхвалення, пан Падгорскі адразу ж адняў у яе кошык і прапусціў наперад.
– Тэдзі не любіць быць у чужых руках, – з’едліва заўважыла яна.
– Я думаю, мы з ім зладзім, – па-змоўніцку падміргнуўшы ў кошык, адказаў Андрэй Вікенцьевіч.
«Невыносны чалавек», – пастанавіла панна Пракшына, але ўпарціцца з-за такой дробязі не стала, разам з тым са здзіўленнем адзначыўшы, што, аказваецца, Андрэй Вікенцьевіч, хаця спачатку і не падаўся ёй занадта высокім, амаль на галаву вышэйшы за яе. Ростам нашая дзявіца пайшла ў татухну і, стоячы і на невялікіх абцасіках, звычайна высілася з Канстанцінам Мікалаевічам ледзь не ўпоравень. Цяпер Яўгенія Канстанцінаўна са шкадаваннем разважала, што не можа пры пэўным выпадку спапяліць пагардлівым позіркам зверху СКАЧАТЬ
24
меркаванні эканоміі (анг.)