.
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу - страница 12

Название:

Автор:

Издательство:

Жанр:

Серия:

isbn:

isbn:

СКАЧАТЬ – Мерцвякоў жах як баюся.

      Яны рушылі з дома на двор. Тэдзі, пацягнуўшы носам праз прачыненыя парадныя дзверы прывабнае восеньскае паветра, кінуўся следам, аднак панна Пракшына спыніла яго і зноўку перадала непрыхільнай Ганне Юр’еўне, якая вырашыла вымесціць на ім сваё незадавальненне гаспадарамі, што ніяк не жадалі слухаць яе парадаў. Яна пайшла купаць няшчаснага psa, які падобныя executions[30] лічыў за абразу яго гонару, а Яўгенія Канстанцінаўна, прытрымліваючы крыссе, каб ушчэнт не запэцкацца па прыкладзе свайго гадаванца, зноў спяшалася за бацькам. Тым часам пан Пракшын падышоў да калёс, што з’явіліся на дварэ з ніадкуль. Вакол іх мітусіліся нядаўнія захопнікі маёнтка. Дзятлікаў усё яшчэ задзірліва касавурыўся на Канстанціна Мікалаевіча, які, нават не зірнуўшы ў яго бок, адкінуў радно ды ў нешта там углядаўся. Не паспела панна Пракшына наблізіцца, каб таксама паглядзець, як татухна загарадзіў сабой груз ды нязмушана сказаў, махнуўшы рукой убок:

      – Пастой там, Джынні, darling, я зараз падыду.

      Азірнуўшыся ў пошуках няпэўнага «там», Яўгенія Канстанцінаўна скіравала да флігеля, дзе ўжо таптаўся сын фурмана. Зірнуўшы на пакутніцкі выраз малога, панна Пракшына нарэшце зразумела, што менавіта ляжала на калёсах, аднак жа гэта чамусьці ніяк не ўзрушыла яе. Растрывожылася Яўгенія Канстанцінаўна з-за ўласнай бессардэчнасці, але тут жа вырашыла, што ў дадзеным выпадку гэта, наадварот, з’яўляецца бясспрэчным плюсам: ну як можна апісваць крымінальныя падзеі, увесьчасна страчваючы прытомнасць? Дый ніколі не заўважала яна за сабой такой дурной звычкі – беспадстаўна млець.

      Дзявіца запыталася ў хлопчыка, у якое акно ён што пабачыў. Той паказаў, ды Яўгенія Канстанцінаўна паспрабавала разгледзець праз занавескі мейсца забойства, аднак акрамя раскіданых па пакоі рэчаў нічога знамянальнага пакуль заўважыць не атрымалася.

      – Асоба забітага пакуль не высветлена, – паведаміў татухна, нарэшце далучыўшыся да дачкі. – Забойства зроблена нейкім тупым цяжкім прадметам, які знойдзены не быў. Выдатна!

      – А як яго забілі? – пацікавілася панна Пракшына.

      – Моцна выцялі па галаве, як часцей за ўсё і здараецца ў падобных сітуацыях. Ну што ж, зойдзем паглядзець? – Канстанцін Мікалаевіч будзённа кіўнуў на дзверы.

      Фурманаў сын пры гэтых словах хацеў быў кінуцца прэч, аднак палкоўнік у адстаўцы не страціў рэакцыі ды схапіў малога за плячо.

      – Мо ты ўсё ж ведаеш, куды падзеўся твой бацька? – спытаў пан Пракшын.

      – Не! – хлопчык вырваўся ды пабег назад у дом.

      Канстанцін Мікалаевіч задумліва паглядзеў яму ўслед, а потым адчыніў дзверы ды папярэдзіў:

      – Ступай асцярожна, нічога не хапай, каб усё заставалася, як было, Джынні.

      – Ты думаеш, мы адшукаем прыладу забойства? – запыталася Яўгенія Канстанцінаўна.

      – Ані. Падазраю, што пасля гэтых малойчыкаў мы наўрад ці што здолеем знайсці, аднак скласці пэўнае меркаванне, спадзяюся, атрымаецца. Хадзем, – татухна прапусціў яе наперад.

      Панна Пракшына агледзелася. Знутры таксама нічога не кідалася ў вочы насуперак тым карцінам, СКАЧАТЬ



<p>30</p>

пакаранні (анг.)