Название: Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах
Автор: Ксенія Шталенкова
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Исторические детективы
isbn: 978-985-7180-58-5
isbn:
Тут варта заўважыць, што бабуліны ўладаранні і татухнава лесапілка знаходзіліся ў непасрэдным суседстве, і калісьці гэта нават абумовіла шчаслівы збег акалічнасцяў. Дзякуючы ім юныя татухна і матухна панны Пракшыной не толькі мелі радасць пазнаёміцца, але таксама горача пакахаць адно аднаго, а крыху пазней і павянчацца. Праўда, тады маёнтак бабулі, якая ў той час яшчэ не перажывала негадзівы разрыў з адным са сваіх мужоў, яшчэ не прыйшоў у той заняпад, у каторым ён знаходзіўся цяпер. А лесапілка таксама гэтакай пакуль не сталася, бо землі тыя, якімі быў узнагароджаны за некаторыя заслугі перад сваёй айчызнай бацька пана Пракшына, новыя ўладальнікі толькі пачалі прыводзіць у належны для вядзення гаспадаркі стан. Аднак вельмі хутка пасля жаніцьбы Канстанцін Мікалаевіч выправіўся на Крымскую вайну, а па вяртанні звёз маладую жонку ў Ноўгарад, куды быў адпраўлены па чарговым абавязку службы, займацца лесапілкай не было каму. Але па вяртанні ў Менскую губерню пан Пракшын вырашыў аднавіць некалі распачатую справу, якая цяпер прасоўвалася ў яго надта паспяхова.
Увесьчасна на лесапілцы Канстанцін Мікалаевіч не знаходзіўся. Да Ноўгарада пабудаваць годны дом, у якім можна было б пасяліць сям’ю, ён не паспеў, а займацца гэтым зараз палічыў немэтазгодным. Адасабляцца паводдаль ад цывілізацыі было зарана, ды і пакідаць Лізавету Яўгенаўну з дачкой побач з вытворчасцю было б несправядліва. Вядома, пані Іллініч-Вялькоўская настойвала на тым, каб жыць у ейным маёнтку, але ажыццявіць яго поўнамаштабную рэканструкцыю зяцю яна не давярала. Таму маёнтак пуставаў з прычыны, што пан Пракшын палічыў найболей удалым вырашэннем набыць дом у самім Менску. І не дзе-небудзь на ўскраіне, але ў самым цэнтры – дзе ёсць практычна ўсе выгоды сучаснага горада, хаця гэны некалькі і адставаў ад многіх іншых, у якіх даводзілася бываць Канстанціну Мікалаевічу падчас яго дзелавых вандровак.
І тым не менш на прадпрыемства сваё пан Пракшын наведваўся рэгулярна, а ў яго адсутнасць галоўным чалавекам на лесапілцы рабіўся галоўны інжынер, якому татухна суцэльна давяраў – Людвіг Штэйн. Менавіта ён і абвінавачваўся ў забойстве. Зрэшты, Канстанцін Мікалаевіч быў упэўнены, што гэта было нейкай недарэчнай памылкай. Ну што магло падштурхнуць маладога інжынера, які на справе не раз давёў, што ён чалавек прыстойны ды разумны, да такога страшнага злачынства? Хто быў той чалавек, каторага знайшлі забітым? І што Штэйн рабіў, як паведамлялася ў тэлеграме, на станцыі? Куды ён накіроўваўся, калі паводле іх business плану ён якраз мусіў сачыць за наладкай новага абсталявання, каб паспець выканаць чарговую замову? Аднак пан Пракшын мусіў ва ўсім разабрацца асабіста.
Назіраючы, як татухна засяроджана хмурыцца, нічога не заўважаючы вакол сябе, Яўгенія Канстанцінаўна паўтарыла сваю прапанову прайсці ў вагон-рэстарацыю. Па-першае, пана Пракшына трэба было адарваць ад затурбаваных роздумаў. Да станцыі, непадалёк ад якой і знаходзіўся СКАЧАТЬ