Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах. Ксенія Шталенкова
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах - Ксенія Шталенкова страница 4

СКАЧАТЬ рускага, а таксама з-за значнай уласнай упартасці ніколі не рабіла ласкі пагутарыць з зяцем на іншых мовах, чым беларускай альбо французскай. А таму патрабавала да сябе перакладчыка, да чаго заклікала часам дачку, але апошнія разы – усё хутчэй унучку, хаця, па праўдзе, гэта з’яўлялася ўсяго толькі ўмоўнасцю.

      – Хапайце гада! – зноў загаманіла бабуля, паказваючы доўгім пальцам у бок акна.

      Тэдзі пасля некалькіх удала перахопленых ад Канстанціна Мікалаевіча кавалачкаў амлету якраз адлучыўся да штор у сталоўні. Ён паднырнуў пад адну з іх галавой і ў здзіўленні павярнуўся да велічнай дамы, нахабна паглядваючы з-пад махроў, што абрамлялі яго лоб.

      – Па-мойму, ён проста вырашыў уцерціся, – адзначыў татухна.

      – У маіх пакоях ён таксама вырашыў «уцерціся», – перадражніла яго бабуля. – З гэтым трэ нешта рабіць. Неадкладна!

      – Канстанцыя Тэафільеўна, – прымірэнча пачаў пан Пракшын, на што яго цешча толькі чарговы раз закаціла вочы – зваротаў на рускі манер яна не цярпела, ды яшчэ і нагадванне пра тое, што з зяцем яны былі цёзкамі, не надта яе натхняла, – у такой сітуацыі я бачу толькі адно: каб Тэдзі не псаваў вашыя гардзіны, ды і не гадзіў у кватэры ўвогуле, трэ вырашыць пытанне аб яго рэгулярным выгуле. Мне падаецца, прыслузе можна гэта даверыць. Аднак же мацыён і вам бы стаўся на карысць.

      Яўгенія Канстанцінаўна, назіраючы бабуліна відавочнае незадавальненне, усё ж дазволіла сабе ўхваліць бацькавыя словы, аднак ён тут жа дадаў:

      – Абедзвюм. Гэта ж ты, Джынні, выпускаеш яго раніцай у калідор са свайго пакоя?

      – But daddy![14]– гэтым разам чарга абурацца надышла панне Пракшыной. – Тэдзі можа застудзіцца ў такое надвор’е.

      – Вось і змайстравала б яму каптанчык, – развёў рукамі татухна і разгарнуў свежы нумар «Губернских ведомостей».

      – Ты выдатна ведаеш, што я абдзеленая гэтымі ўменнямі і шыю надзвычай нязграбна, – ніяк не хацела пагадзіцца з пастанаўленнем Яўгенія Канстанцінаўна.

      – Выдатная падстава нарэшце навучыцца, – вызірнуў з-за газеты Канстанцін Мікалаевіч і дабрадушна засмяяўся. – Што скажаш, Бэтсі?

      – Сшыць каптанчык табе дапаможа хтосьці з дзевак, – злітавалася матухна. – А вось датычна выгулу трэ скласці, па маім разуменні, графік.

      – Не была б ты палкоўнічыхай! – падціснула вусны пані Канстанцыя. – Я ўжо даўно кажу, трэба з’язджаць адсюль кудысь у больш спрыяльныя мейсцы. Тут тлумна, цэлымі днямі сноўдаюць натоўпы нейкіх прайдзісветаў, ды і гэтага паскудніка няма куды выпусціць.

      – Адчаго ж, maman[15], мы жывём побач з цудоўным скверам, – нагадала ёй дачка. – Ды і водаправод тут маецца ў адрозненне ад вашых «спрыяльных мейсцаў».

      Пані Канстанцыя вырашыла зрабіць выгляд, быццам не пачула гэтай заўвагі, і, будзённа намазваючы сабе маслам тост, прадоўжыла ўжо не першы раз агучаныя скаргі:

      – Мне цяжка ўздымацца туды-сюды па лесвіцы, узімку з вакон дзьме…

      – Канстанцыя СКАЧАТЬ



<p>14</p>

Але татухна! (анг.)

<p>15</p>

матухна (фр.)