Название: Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах
Автор: Ксенія Шталенкова
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Исторические детективы
isbn: 978-985-7180-58-5
isbn:
Калі нарэшце цягнік пад’язджаў да станцыі, дзе Яўгенія Канстанцінаўна разам з татухнам мусілі сысці, пан Падгорскі абавязаўся іх правесці. Пакуль Канстанцін Мікалаевіч распараджаўся наконт багажу, новы знаёмец зноўку выхапіў з ейных рук кошык з Тэдзі і, саскочыўшы з прыступкі, паставіў яго на зямлю. У наступнае імгненне панна Пракшына нават і не заўважыла, як і сама была перанесеная на выцягнутых руках і акуратна апушчаная на перон. Толькі яна збіралася заявіць, што апошнія пятнаццаць гадоў ніхто не дазваляў сабе хапаць яе так бесцырымонна, быццам якую-небудзь ляльку, як з акна цягніка паказалася пульхная жаночая далонька, што ўладна махнула ў бок пана Падгорскага, а затым пачуўся не самага чароўнага ладу голас:
– Анджэй, мілы, я не збіраюся чакаць цябе цэлы век у гэтым пыле і духмені!
– Ад абавязку нікуды не дзенешся, – пакорліва ўздыхнуў Андрэй Вікенцьевіч і, схіліўшыся над рукой панны Пракшыной, каторую яна, здаецца, не працягвала, ледзь крануўся яе вуснамі ды прамовіў: – Спадзяюся, мы яшчэ сустрэнемся?
– А вы бываеце ў Менску? – прамямліла Яўгенія Канстанцінаўна, кепска разумеючы, што кажа.
– Ані, – хітравата ўсміхнуўся пан Падгорскі.
«І навошта ж тады пытацца пра сустрэчу?» – моўчкі абурылася панна Пракшына, назіраючы за тым, як новы знаёмец раскланьваецца з яе татухнам. Як толькі зухаватая постаць Андрэя Вікенцьевіча схавалася, а цягнік пачаў пыхкаць, каб зноўку рушыць наперад, Канстанцін Мікалаевіч сказаў:
– Н-да, прыемны малады чалавек. І як справу весці, у адрозненне ад многіх, разумее, аднак шкада, што паходжанне не дваранскае. Новыя людзі! Што скажаш, Джынні?
Аднак дачка яго не здолела адказаць яму штосьці пэўнае, бо яе зараз значна больш займала пытанне, каму ж належала тая ручка, ды ці мае яна сама, у гэтакіх абставінах, права ўвогуле разважаць пра пана Падгорскага? Трэ адзначыць, што гэтыя роздумы не былі занадта доўгімі. Варта было Пракшыным павярнуцца спінай да чыгуначных шляхоў і азірнуць станцыю, што насамрэч уяўляла сабой невялічкую платформу ды крываваты домік наглядчыка, як Канстанцін Мікалаевіч сярдзіта выгукнуў:
– Гэта яшчэ што такое?
Каля перона, замест належнага экіпажа, які заўжды сустракаў іх з цягніка, па невядомых прычынах чакала адкрытая каляска, запрэжаная ўсяго толькі адным маркотнага выгляду конікам. Яшчэ адной нечаканасцю сталася і тое, што на козлах сядзеў звычайны мужык, хаця сялянам звычайна не давяралася кіраваць гаспадарскімі сродкамі СКАЧАТЬ