Название: Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах
Автор: Ксенія Шталенкова
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Исторические детективы
isbn: 978-985-7180-58-5
isbn:
Аднак жа пан Пракшын не скончыў сваіх гарачых абяцанняў, бо губернскі сакратар ужо выбягаў з кабінета, прыціскаючы да галавы капялюш. «І сапраўды – дзятлік», – адзначыла пра сябе Яўгенія Канстанцінаўна, паспеўшы разглядзець чырвоную, спатнелую ад спрэчкі ды сораму лысіну невялічкага чалавечка з задоўгім вастраватым носам, больш падобным да дзюбы. Толькі яго капялюш знік з вачэй – і панна Пракшына пачула, як недзе ўнізе заліўся хрыплым брэхам, што не пасаваў да яго мізэрнага цельца, Тэдзі ды нехта, віскнуўшы на зусім не высакароднай ноце, кінуўся ламіцца ў парадныя дзверы. Дзявіца ж заспяшалася ў кабінет, дзе на гаспадарскім стале панавалі рэшткі абуральнай carousal[29]. Што ж да татухны, то ён, насуперак усім турбаванням панны Пракшыной, не толькі не выяўляў прыкмет хваравітавага стану пасля непрыемнай сутычкі, але ж сустрэў яе значна павесялелым ды ружавашчокім, быццам бы толькі што някепска размяўся, выконваючы гімнастычныя практыкаванні.
– Ну, Джынні, уразілася крымінальнымі карцінамі ва ўсёй іхняй драматычнай яскравасці? – хмыкнуў Канстанцін Мікалаевіч. – Падаецца мне, яны нават доказаў не сабралі. Падумаць толькі, не паспеюць атрымаць гэтае сваё грамадзянства ды замест выканання абавязку службы ўжо спяшаюцца дадаваць да прозвішчаў рускія канчаткі ды пышацца перад асобамі на шэсць класаў вышэйшымі… Ды годзе аб гэтым, я зараз жа іду разбірацца.
– Я з табой, daddy!
– Гэта мы нават не будзем абмяркоўваць. Я ж казаў, ідзі да Ягораўны, яна табе дасць чаю з сочывам…
– Чаю з сочывам я ўжо напілася. Нават не намагайся мяне адгаворваць! Я ўсё роўна пайду, – безапеляцыйна заявіла Яўгенія Канстанцінаўна. – Пагадзіся, лішняя пара вачэй у пошуку доказаў не пашкодзіць.
Вырашыўшы, што спрачацца будзе даўжэй, пан Пракшын, які ўжо трохі сцішыўся, каб больш не ўвязвацца ні ў якія дэбаты, але ж пакуль і не страціў засяроджанасці, пагадзіўся. Калі яны спусціліся на першы паверх, Канстанцін Мікалаевіч зноўку паклікаў аканомку.
– Ягораўна, дзе было знойдзена цела?
– У Штэйнавым флігелі, – з гатоўнасцю адказала яна.
– Калі яго знайшлі?
– Зранку, фурманаў сын прыбег ды сказаў, што пабачыў у флігелі мерцвяка.
– Паклічце-ка яго сюды, – загадаў пан Пракшын. Аканомка гукнула ў бок памяшканняў, дзе месцілася прыслуга, і ў холе з’явіўся хлопчык з трохі задужа затурбаваным для свайго ўзросту позіркам.
– Ты знайшоў мерцвяка? – запытаўся Канстанцін Мікалаевіч, нахмурыўшыся.
– Я…
Хлопчык адказваў нясмела, губляючыся перад панам, з якім раней яму размаўляць не даводзілася.
– Ну дык СКАЧАТЬ
29
гасцьбы, пагулянкі (анг.)