Название: Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах
Автор: Ксенія Шталенкова
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Исторические детективы
isbn: 978-985-7180-58-5
isbn:
– Годная панна мусіць ведаць, як за сябе пастаяць, каб вось такія тхары, як той нягеглік, нават не адважваліся падысці. Зірнуць у ейны бок каб баяліся!
– Калі шчыра, то да мяне і так ніхто асабліва не падыходзіць.
Яўгенія Канстанцінаўна гаротна ўздыхнула, сама не чакаючы гэтакага прызнання, што зляцела з яе вуснаў. Сям’я ў адно імгненне змоўкла, і нават Тэдзі пацягнуўся лапкай да гаспадыні, хаця рух гэты хутчэй быў выкліканы не спачуваннем, а жаданнем зноўку падсілкавацца.
– Вось у Каці ўсё зусім інкаш, – наважылася працягнуць дзявіца. – З ёй лёгка займець размову, ды і яна не можа не падабацца…
– Аб чым з ёй можна завесці размову? Пра стужкі і грабеньчыкі? Пра модныя ўборы? Пра што з ёй можа пагутарыць прыстойны мужчына, патлумач мне? – цяпер абурэнню бабулі не было ніякіх межаў. – І чым яна ўжо так усім падабаецца? Круглым тварыкам і кірпатым носікам? У Кацькі тваёй няма ніякага esprit[17]! А паглядзі на сябе – парода! Вы што маўчыце?
– Бабуля мае рацыю, – ажыўлена заківалі татухна і матухна, баючыся, каб іх дачка зноўку не паглыбілася ў маўклівыя роздумы, выкліканыя надзвычай патрабавальным стаўленнем да самой сябе.
– Яшчэ б я не мела! – безапеляцыйна заявіла пані Канстанцыя.
– Хіба што, – прамармытала панна Пракшына і нахілілася да Тэдзі, каб неяк заняць сябе ў гэтую няёмкую хвіліну.
Але тут у сталоўню, задыхаўшыся, зноў убегла пакаёўка, па выглядзе якой можна было зразумець: у гэтую нетаропкую суботнюю раніцу здарылася такое, што цалкам выбівалася з парадку.
– Тэлеграма! – вылупіўшы вочы, абвясціла пакаёўка хапаючым за душу голасам і ўручыла Канстанціну Мікалаевічу невялікі падносік з прадаўгаватым аркушыкам.
Пан Пракшын у здзіўленні разгарнуў пасланне, а затым, рэзка ўзняўшыся з-за стала, заявіў:
– Я мушу неадкладна ехаць на вакзал.
– Але, дарагі, што здарылася? Навошта такі паспех? – хацела была спыніць яго жонка.
– У маёнтку ўчынена забойства.
Раздзел II
Як толькі цягнік рушыў з Віленскага вакзала і пакаціў прэч з губернскага горада, панна Пракшына пачала ўмольваць татухну перамясціцца з іхняга другога класа у вагонрэстарацыю. Прысутнасць дзявіцы ў цягніку першапачаткова не ўлічвалася, аднак ініцыявана гэта было меркаваннямі вельмі эгаістычнымі самой Яўгеніі Канстанцінаўны.
Мусіў татухна толькі зазбірацца ў дарогу, як дзявіца, якая жадала як найхутчэй схавацца ад любой магчымасці сустрэцца сёння з Кацяй, ультыматыўна заявіла, што выпраўляецца разам з ім. На сустрэчны ультыматум, што Канстанціну Мікалаевічу зусім не будзе калі нянькацца з дачкой падчас выкліканай такімі складанымі акалічнасцямі вандроўкі, панна Пракшына адказала, што, будучы адзінай дзейснай нашчадніцай усёй сямейнай маёмасці, мае поўнае права наведаць мейсца злачынства, а таксама прыняць удзел ва ўладкаванні СКАЧАТЬ
17
дасціпнасці, асаблівага складу характара (фр.)