Название: Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах
Автор: Ксенія Шталенкова
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Исторические детективы
isbn: 978-985-7180-58-5
isbn:
– З Ашмянаў прыслалі спадарства. Дакладней, не спадарства, а так… – яна пагардліва махнула рукой. – Уладкаваліся ў панскім кабінеце ды намагаюцца абрабаваць нашыя прыпасы.
Пан Пракшын толькі нешта неразборліва прапыхкаў ды накіраваўся ў дом, пагрозліва адбіваючы абцасам кожны другі крок. Яўгенія Канстанцінаўна выдрала з клумбы Тэдзі, які са смакам пэцкаў свае сталёва-залатыя кудзеры ў размоклым дзёрне, ды заспяшалася следам за татухнам. Калі панна Пракшына нагнала яго ў холе, той рэзка павярнуўся і загадаў дачцэ застацца з Ягораўнай ды прывясці сябе з дарогі да ладу такім тонам, што дзявіцы разам з заціснутым пад пахай psem заставалася толькі ў думках адсалютаваць.
Татухна ўзнімаўся па лесвіцы, што вяла наўпрост да кабінета, а Яўгенія Канстанцінаўна, атрымаўшы абяцаныя гарбату ды сочыва, схапіла на хаду адну лыжачку і шпарка перадала брудна-калматага сабаку аканомцы. Тая выявіла на сваім абліччы рэзкую непрыхільнасць ды так і засталася з гадаванцам на выцягнутых руках. Бо сама панна Пракшына, аберуч трымаючы цёплы кубак, з каторага яшчэ ўзнімалася духмяная пара, незаўважна плітанула пад лесвіцу, каб хаця б слыхам не прапусціць анічога, што адбывалася зараз наверсе. А гукі, што даносіліся да яе ды з кожным імгненнем нарасталі, запаўняючы сабой усю прастору, сведчылі аб падзеях зусім не шараговых.
Першае, з чым давялося сутыкнуцца Канстанціну Мікалаевічу яшчэ на падыходзе да кабінета, стаўся своеасаблівы водар, асобныя ноткі каторага ніяк нельга было пераблытаць з l’extrait d’ambre[28]. Падняўшыся яшчэ на некалькі прыступак, пан Пракшын злосна сціснуў парэнчы, нават не ўсведамляючы, што намагаецца пераламіць іх: вачам яго з’явіўся заснулы салдат, які трапятліва расхінуўся на невялічкай канапцы, соладка храпучы.
– Устаць, сволач! – прагрукатаў Канстанцін Мікалаевіч, страшна набліжаючыся да сваёй першай ахвяры.
П’янюткі салдат ледзь паспеў выслізнуць з учэпістых пальцаў пана Пракшына ды, нырнуўшы ў таго пад рукой, кулём зляцеў з лесвіцы ўніз. Яўгенія Канстанцінаўна вачыма праводзіла яго хісткую фігуру ды выцягнула шыю, зазіраючы наверх.
– Прозвішча!.. Званне!..
Да дзявіцы даляталі чарговыя выбухі. Аднак таго, каму яны адрасаваліся, відаць, не ўразіў ні тон пана Пракшына, ні яго выгляд, катораму, трэ адзначыць, падмакрэлы сурдут, які татухна так і не паспеў пераапрануць, не надаваў аніякай саліднасці.
– Папрашу звяртацца да мяне «ваша благароддзе», – Яўгенія Канстанцінаўна пачула гугнявы голас. – Памагаты прыстава, губернскі сакратар Дзятлікаў, Антон Іванавіч. У сваёй прысутнасці нягодных мясцовых дзікунстваў не пацярплю. Вы хто?
– Мясцовых дзікунстваў? – не зважаючы на пытанне, задушэўна перапытаў гаспадар, быццам каштаваў кожнае сугучча кінутых яму словаў, а потым СКАЧАТЬ
28
гатунак парфумы з інтэнсіўным пахам (фр.)