Адваротны бок люстра. Ксенія Шталенкова
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Адваротны бок люстра - Ксенія Шталенкова страница 13

СКАЧАТЬ валасоў, даглядала іх і песціла, а тут такое варварства!

      – Не, я так да людзей не пайду! – заявіла дзяўчынка, убачыўшы ў люстры няроўна падстрыжаныя пасмы, якія парассыпаліся па плячах.

      – Чаму? – галава юнака паказалася з-за яе спіны. – Затое паглядзі на сябе – выліты хлапчына!

      Насупіўшыся, Бася кінула на яго гнеўны позірк. Калі б дзяўчынка апынулася ў іншых абставінах і Міхал не быў бы адзіным чалавекам, на якога яна можа спадзявацца, ён бы рызыкаваў зрабіцца яе лютым ворагам.

      – Пачакай! – сказаў юнак, ізноў нырнуўшы ў куфар.

      Дастаўшы адтуль чорны аксамітавы берэцік з фарсістым пяром, Міхал здзьмухнуў з яго пыл і насунуў Басі на самыя вочы. Дзяўчынка крыху падцягнула берэт з ілба і кісла зірнула на задаволенага сваёй працай юнака.

      – Ну, зараз – усё! – шырока ўсміхнуўся ён. – Можам ісці снедаць.

      Праходзячы міма люстра, Бася затрымала позірк на сваім такім незнаёмым абліччы і гучна ўцягнула паветра. У яе, вядома, былі няўдалыя дні, але каб настолькі – ніколі. Мала таго, што ёй собіла трапіць у гэтае пазбаўленае элементарных зручнасцяў XVI стагоддзе, з якога яна немаведама калі выблытаецца і незразумела, ці выблытаецца ўвогуле, дык яшчэ і валасы абрэзалі – яе найвялікшую каштоўнасць. І Міхал таксама – дурны! Як пераапрануў Басю, пастрыг, дык раптам пачаў ставіцца да яе, нібы да дзіцяняці якога. Куды дзелася ўся яго далікатнасць і пачцівасць? Дзяўчынка зрабіла нейкі ўжо надта пакутніцкі ўсхліп, шморгнуўшы носам.

      – Не журыся, Баська! – усклікнуў Міхал і, не разлічыўшы моцы, дужа ляпнуў яе па плячы так, што ў дзяўчынкі падкасіліся ногі.

      Бася сабрала рэшткі сіл і паспрабавала супакоіцца. Раптам ёй у галаву прыйшла ідэя.

      – Слухай, Міхал, калі ты ўжо мяне апрануў як хлопчыка, можа, мы пойдзем пашпацыруем па горадзе? – спытала яна.

      – Так, – кіўнуў юнак. – У мяне ж вольны дзень. Можна адразу пасля снедання і пайсці.

      Яны спусціліся па лесвіцы ў прасторную залу, дзе за сталом ужо сядзела некалькі чалавек: пажылы мужчына і трое маладых людзей, якія пра штосьці жвава гутарылі. Па-за імі стаяла рудавалосая мажная кабеціна гадоў сарака, якая, убачыўшы Басю ў хлапчуковым адзенні, пляснула рукамі і ўжо жадала была адкрыць рот, каб нешта сказаць, але, заўважыўшы, як Міхал цішком паказвае ёй кулак, змоўчала і незадаволена сцяла вусны.

      – Добрай раніцы! – павітаўся юнак.

      У адказ таксама пачуліся прывітанні. Людзі за сталом з цікаўнасцю паглядзелі на Басю, а мажная кабета падбадзёрваючы ўсміхнулася ёй.

      – А гэта… гэта Янэк, – Міхал прадставіў усім дзяўчынку, назваўшы яе першым імем, якое ўзгадаў.

      Бася прысела на лаву.

      – Карміцелька, дай Янэку посуд, – папрасіў юнак.

      – Марыська! – гучна крыкнула кабета ў адчыненыя дзверы, якія вялі ў кухню. – Прынясі яшчэ адну талерку і конаўку!

      У залу ўвайшла румяная дзяўчына з посудам у руках і пытальна зірнула на карміцельку.

      – Пастаў пану Янэку.

      Убачыўшы Басю, дзяўчына СКАЧАТЬ