Название: Адваротны бок люстра
Автор: Ксенія Шталенкова
Издательство: Электронная книгарня
Жанр: Историческая фантастика
isbn: 978-985-021-66-56
isbn:
– Ой, гэта мне? – пралапатала Бася.
– Ага. Гэта лепшае за стужкі і грабянькі?
– Зразумела! Дзякуй, Міхалачак, вялікі табе дзякуй! – засакатала яна, але ў наступную ж хвіліну зноў засумавала.
– Што з табой? – здзівіўся юнак.
– Як жа я буду яе насіць, калі ты мне ўсе валасы абцяў? – спытала Бася.
– Ну, я думаю, што да таго часу, як табе яе насіць, яны ўжо вырастуць, – супакоіў яе Міхал і ўсміхнуўся, задаволены тым, што здолеў пацешыць сваю госцю.
Раздзел 5
Басі так карцела хутчэй даведацца, чаму яна не можа вярнуцца дадому, што на другі ж дзень яна папрасіла Міхала завесці яе да пана Альбрыхта. Юнак згадзіўся. Яму трэ было ісці на службу, таму ён папярэдзіў дзяўчынку, што можа затрымацца да позняга вечара, і дамовіўся, каб яна пачакала яго ў старога.
Калі яны ўвайшлі ў краму, то ўбачылі, як пан Альбрыхт гандлюецца з кімсьці з пакупнікоў. Дзяўчынка памахала купцу рукой. Заўважыўшы яе, стары паклікаў памагатага, каб той заняўся пакупніком, а сам, кіўнуўшы ў бок ужо знаёмых дзвярэй, накіраваўся да свайго кабінета. Міхал і Бася паспяшаліся за ім.
Павітаўшыся, стары сказаў:
– Я так і думаў, што вы прыйдзеце сёння. Зрэшты, ваша нецярплівасць зразумелая. Прысаджвайцеся!
– Мне трэба ісці на службу. Можна Бася застанецца ў вас, пакуль я не вярнуся? – спытаў юнак.
– Вядома, – адказаў стары. – Мне шмат чаго трэ будзе распавесці мадэмуазэль. Не турбуйцеся, нудзіцца ў яе не будзе часу.
Міхал кіўнуў. Ён развітаўся з Басяй і купцом і пайшоў.
– Размяшчайцеся, мадэмуазэль, – паўтарыў стары.
Бася прысела на нізенькую лавачку і падрыхтавалася слухаць.
– Напэўна, вы надта здзівіцеся, мадэмуазэль, калі даведаецеся, што я нарадзіўся ў XVI стагоддзі, – сказаў дзядок.
Ад нечаканасці Бася з’ехала на падлогу.
– Як гэта магчыма? – апамятаўшыся, усклікнула яна і зноў залезла на лавачку.
Дзядок усміхнуўся:
– Так, я сапраўды нарадзіўся ў XVI стагоддзі. Калі мне было прыкладна столькі ж гадоў, як вам зараз, бацька паклікаў мяне да сябе. Ён распавёў, што наш род ужо даволі даўно захоўвае таямніцу люстраў. Выявілася, што і мой бацька, і мой дзед ледзь не ўсё жыццё правялі ў даследаваннях іх уласцівасцяў. Рэч у тым, што кожнае люстра здольнае паказваць свае Успаміны, а іншы раз і ўпусціць у іх чалавека. Але не трэба думаць, што гэтыя Успаміны бесцялесныя. Не, гэта пэўны адрэзак часу ў гісторыі чалавецтва. Гэта як паралельны свет. Каб трапіць у яго, трэба правесці найскладанейшыя даследаванні і разлікі. Для таго, каб люстра зрабілася мостам паміж двума вымярэннямі, павінны супадаць месца, гадзіна, размяшчэнне планет і фаза Месяца. У паралельных вымярэннях час ідзе неаднолькава. Калі ў адным прайшло ўсяго толькі некалькі хвілін, у другім прайшоў цэлы век. Але калі ў двух вымярэннях усё супадае, то тады яны нібы дакранаюцца адзін да аднаго, час замірае і скрозь люстра можна патрапіць у іншы свет. Не кожны можа зрабіць гэта. СКАЧАТЬ