Адваротны бок люстра. Ксенія Шталенкова
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Адваротны бок люстра - Ксенія Шталенкова страница 16

СКАЧАТЬ style="font-size:15px;">      – Ах, вось яно што, – працягнуў стары. – Тады будзьце асцярожныя – ёсць рызыка, што нехта здагадаецца. А калі гэта здарыцца, дык мадэмуазэль Барбара можа апынуцца ў небяспецы.

      – Ужо здагадаліся, – уздыхнула дзяўчынка.

      – Хто? – занепакоіўся пан Альбрыхт.

      – Карміцелька Міхала.

      – Ну што ж, не думаю, што карміцелька можа ўяўляць нейкую небяспеку для вас, – усміхнуўся стары.

      – Не, што вы! – упэўніў яго Міхал. – Наадварот, Бася ёй, відаць, надта спадабалася. – Юнак паружавеў, узгадаўшы сваю ранішнюю размову з карміцелькай.

      – Але тым не менш, – зрабіўся сур’ёзным дзядок. – На вас, малады чалавек, зараз вялікая адказнасць за мадэмуазэль. Калі ласка, беражыце яе. А то бачыце, якая яна ў нас… – стары спыніўся, падбіраючы правільнае слова, – непрыстасаваная.

      – Гэта я непрыстасаваная?! – пакрыўдзілася дзяўчынка. Пан Альбрыхт толькі мякка рассмяяўся.

      – Вам ужо час ісці, – сказаў ён. – Прыходзьце, мадэмуазэль, я буду вас чакаць.

      Міхал і Бася ўзняліся і накіраваліся да дзвярэй, але тут дзяўчынка нешта ўзгадала і павярнулася да старога:

      – Пан Альбрыхт, а колькі часу пройдзе ў мяне дома?

      – У розных вымярэннях час ідзе неаднолькава, але, паводле маіх першапачатковых разлікаў, у вас дома пройдзе не больш за пяць-шэсць дзён.

      – Мае бацькі з’ехалі на тыдзень. Калі іх не спалохае, што я не падыходжу да тэлефона, і яны не вернуцца раней, то я, мабыць, і паспею.

      – Ну што ж, заўжды трэба спадзявацца на лепшае. Да пабачэння.

      – Да пабачэння, – развіталіся Міхал і Бася і пайшлі з кабінета старога.

      Апусціўшы галовы, яны абодва крочылі па вуліцы.

      – Самае галоўнае – не адчайвацца, – паспрабаваў падбадзёрыць дзяўчынку Міхал. – Неяк зладзімся.

      – Ага.

      Бася журботна ўздыхнула. Раптам яна пачула пах свежай здобы і, пашукаўшы вачыма, убачыла хлапчука, які гандляваў піражкамі.

      – Міхал, давай піражкоў купім, – жаласна папрасіла дзяўчынка.

      – Навошта? Ты ж паснедала.

      – Што? Я паснедала? – ушчэнт абурылася Бася. – Ты ж не даў мне паесці! Добра яшчэ, што твая карміцелька – добрая і міласэрная жанчына – дала мне кавалачак хлеба. А так я, ведаеш, якая галодная?

      – Ну добра-добра, куплю я табе піражок. Толькі не крычы так, – папрасіўся Міхал і, кінуўшы гандляру дробную манету, узяў з латка два – сабе і Басі.

      Ён працягнуў дзяўчынцы піражок і, пакуль яна падазрона абнюхвала яго і разглядала, з’еў свой. Бася асцярожна адкусіла маленькі кавалачак і зморшчылася.

      – Смак у вашых піражкоў нейкі дзіўны, – пераборліва сказала яна.

      – Не ведаю, піражок як піражок, – паціснуў плячыма Міхал і, выхапіўшы ў Басі з рук ежу, адкусіў вялізны кавалак.

      – Міхал! – крыкнула яна, не чакаўшы ад яго такой нахабнасці.

      – Што? – здзівіўся юнак, запіхваючы СКАЧАТЬ