І хай ніхто не пойдзе пакрыўджаным або Грак і Монця Хрысцік. Валеры Гапееў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу І хай ніхто не пойдзе пакрыўджаным або Грак і Монця Хрысцік - Валеры Гапееў страница 14

СКАЧАТЬ велічыня, будзе дадатным з пункту гледжання самой функцыі, тады і вынік будзе станоўчым для яго. Функцыя працуе ў фонавым рэжыме – ніхто не ведаць пра яе. Быць часткай дзеючай функцыі і хаваць тое – значыць, ілгаць. Ён – ужо па духу свайму вучоны, а яму прапануюць быць шпегам. Частка ягонага мозгу павінна выконваць функцыю аналізатара, фіксатара і інфарматара.

      Гэтыя думкі пранесліся ў мозгу Мацвея за кароткія імгненні. Ён адкрыў вочы, сустрэў сталёвы позірк следчага і ціха сказаў:

      – Я – будучы вучоны. Я не магу падпісваць, бо я не здольны рабіць дзве справы. Я не магу ілгаць.

      – Я, я, я! Раз’якаўся тут! Галоўка ты… ад снарада, – грэбліва паморшчыўся следчы. – Прэч у камеру чакаць суда. На каленях, сучонак, папоўзаеш – згадаеш мае словы. Тут не кожнаму прапануюць сваю дружбу, помняць сяброў, але не забываюць тых, хто ад сяброўства адмовіўся. Нам будзе вядомы твой кожны крок. Цябе праз два месяцы чакае войска – і мы пастараемся, каб яно цябе навучыла добра. Як намерышся там лезці ў пятлю, згадаеш нашу размову, я табе абяцаю. Апошні раз пытаюся: падпісваеш? – следчы рэзка падаўся наперад, Мацвей уздрыгнуў і інстынктыўна падаўся назад ад злога, пранікальнага позірку.

      – Н-не магу.

      Мацвей вяртаўся ў камеру надзіва спакойным. Ён не паверыў у застрашванні следчага. Бо той трымаў у руках, але не паказаў загад рэктара аб адлічэнні яго з універу. Два месяцы таму у навуковым часопісе быў надрукаваны вялікі артыкул за двума подпісамі – яго і рэктара. Так, пісаў, вядома ж, Мацвей, рэктар унёс сякія-такія праўкі, зразумелая практыка ў навуковым асяродку. Мацвей не крыўдаваў за тое, разумеў. Рэктар знаў яго асабіста, здароўкаўся з ім за руку. Ён – вучоны ў першую чаргу і не дасць у крыўду сваіх паплечнікаў. Тым больш, наперадзе такі вялікі і шматабяцаючы праект, у якім рэктар выказаў асабістую зацікаўленасць.

      Мацвей і на гэты раз лёгка дыстанцыянаваўся ад усяго таго жыцця, якое не укладвалася ў ягоны ранейшы алгарытм навукоўца. Сваё знаходжанне тут ён цяпер разглядаў як прыкрую недарэчнасць, якая неўзабаве забудзецца.

      Частка 4

      Як і казаў Зміцер, нікога з тых, хто трапіў у камеры па палітычных матывах, не вызвалялі. Іх было ўжо тут дзевяць чалавек – усе схопленыя “за экстрэмісцкую дзейнасць напярэдадні выбараў”. Сукамернікі прагна чакалі навін з волі, абмяркоўвалі кожную нязначную дзею, часам горача спрачаліся.

      Мацвей не лічыў сябе інтравертам, мог падтрымаць размову ў якой кампаніі з цікавай яму тэмай. Тады і ён сам мог быць цікавым. Ягоная вузкасць інтарэсаў і была тым бар’ерам, за якім адасобіўся Мацвей, хоць ніхто яго за батана не ўважаў – Мацвей, што называецца, глыбока капаў ва ўсіх тэмах, якія тычыліся яго па ягоным разуменні. Палітыка – не тычылася. Ён унікаў размоў на гэтыя тэмы, бо па-праўдзе, ніколі не імкнуўся нават злёгку заглыбіцца ў пературбацыі каляпалітычнага жыцця.

      Але камера і насельнікі ў ёй былі не тэлевізарам, які можна было выключыць, ці ад яго сысці. І Мацвей скарыўся – і слухаў, слухаў пра тое, што раней было СКАЧАТЬ