І хай ніхто не пойдзе пакрыўджаным або Грак і Монця Хрысцік. Валеры Гапееў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу І хай ніхто не пойдзе пакрыўджаным або Грак і Монця Хрысцік - Валеры Гапееў страница 15

СКАЧАТЬ раней штовечар, а палове дзявятай гадзіны. Без сумнення, яна пазваніла таму першакурсніку, з якім ён жыў у пакоі – маці папераджальна спытала нумар тэлефона хлопца. І вось яна даведалася, што яе сын арыштаваны…

      Канешне, ён не мог не думаць над тым, якім чынам пад ягоным матрацам апынуліся лістоўкі і знік нататнік. Гэтыя думкі віліся нібыта на заднім фоне ягонай свядомасці і вылазілі на першы план, ледзь адыходзілі апошнія яркія эмоцыі. Вось зараз ён згадаў маці, думкі крануліся першакурсніка – і мозг запатрабаваў спыніцца. Ягоны сужывец мог мець дачыненне да тых лістовак? Ён паспрабаваў згадаць літаральна да хвіліны апошнія дні – ад уставання раніцай і да позняга вечара. Кожны крок каб, кожны дыялог. Зачапіўся – тры дні таму ён вярнуўся ў інтэрнат раней звычайнага. Адчыніў дзверы, у пакоі было чалавек пяць, усе хлопцы. Двое сядзелі на ложку Мацвея, двое – на суседнім, сам першакурснік-гаспадар стаяў, разгублены, нават спуджаны, нешта імкнуўся сказаць Мацвею, ды словы захраслі ў горле.

      – Гасцей прымаеш? – добразычліва спытаў Мацвей.

      – А… так, то землякі, вось… сабраліся, ага. Мы ўжо, гэта, расходзімся.

      – Ды сядзіце сабе, я на хвілінку, – чамусьці схлусіў тады Мацвей, скінуў куртку, выйшаў з пакоя і накіраваўся да Данілы.

      Хлопцы сядзелі на ягоным ложку. Нататнік быў у чахле. Падобны чахол льга купіць. Рэальна уявіць сітуацыю, калі ў якога хлопца з тых, хто сядзеў на ложку Мацвея, быў такі ж чахол, з лістоўкамі. Ён мог і раней, і асабліва ў той момант, калі неспадзявана для іх у пакой зайшоў “чужы”, саўгануць лістоўкі ў чахле пад матрац. Пасля дастаць. Але дастаць іншы – Мацвееў. І забраць яго, як свой. Канечне, так магло быць. Цяпер засталося рашыць: казаць пра гэта следчаму, ці не? Але, магчыма, яны ўжо і самі праверылі, распытвалі сужыўца Мацвея: хто быў, калі, па якой патрэбе ў пакоі. Калі выклічуць яшчэ раз – скажа. Канешне, лепш будзе самому папытацца ў першакурсніка.

      У панядзелак прозвішча Мацвея ў ліку іншых выгукнулі ад дзвярэй з дадаткам “З рэчамі на выхад”. Ён не прыглядваўся да твараў людзей, што былі з ім у аўтазаку, не падтрымліваў размоў. Засяродзіўся на сваім чарговым дапушчэнні: дзяржава – гэта шматузроўневая функцыя, выходзіць, суды павінны іграць ролю складаных пераменных. І яму няма чаго спадзявацца не нейкі цуд – яму вызначаць пакаранне тое, пра якое казаў следчы, і няма прычын для таго, каб да ягоных заяў аб невінаватасці нехта прыслухаўся. Таму ён быў амаль спакойны, усяго адна прыкрасць вярэдзіла бесперапынна галаву: нямыты столькі дзён, ён адчуваў свой смурод. Шчэць на шчоках і барадзе выклікала сорам. Стаяць такім перад судом было ўніжальна.

      Але ён вытрымаў гадзіны чакання і тыя кароткія хвіліны разгляду ягонай справы. Штраф у пяцьдзясят базавых велічынь з выплатай затрат на ягонае утрыманне ў следчым ізалятары за гэтыя суткі не выклікаў асаблівых эмоцый. Галоўнае – усё мінулася, зараз – памыцца, неадкладна і хутчэй.

      Ён, СКАЧАТЬ