І хай ніхто не пойдзе пакрыўджаным або Грак і Монця Хрысцік. Валеры Гапееў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу І хай ніхто не пойдзе пакрыўджаным або Грак і Монця Хрысцік - Валеры Гапееў страница 9

СКАЧАТЬ адпраўляць у Германію. Дзед партызаніў, потым – на фронт. На Эльбе пабыў. Прыйшоў з вайны з медалём “За адвагу”. А яго заарыштавалі і ў Сібір. 20 гадоў далі – за тое, што чатыры разы прайшоўся па вёсцы з палкай у той нямецкай “самаахове”. А на сельсавет прыходзілі ўзнагароды на дзеда: ордэн Славы, ордэн Айчыннай вайны, медалі розныя… То адзін сельсаветчык, які вайну за вёскай у яме прасядзеў, жонка есці яму штодня туды насіла, стаў героем: тыя медалі сабе на грудзі пачапляў. Ды яшчэ прыляцеў аднойчы да бабулі з участковым, запатрабаваў усе іншыя ўзнагароды аддаць, а то самую засудзіць… У школах выступаў, на мітынгах. Людзі пляваліся, а начальству добра: свой чалавек жа, сельсаветчык, вось і партызан заслужаны. А сведкі памруць скора, затое герой застанецца. От так у нас… Але ж пра дзеда. Бабуля тады з’ехала з вёскі, у іншую вобласць, да сястры – тая замуж пасля вайны выйшла, удала, дом вялікі ў гарадскім пасёлку… Бабуля да дзеда колькі разоў ездзіла. Так вось дзяцей сваіх нараджалі – маю маці і двух братоў. Набярэ з сабой часнаку, цыбулі, перад зонай тое ў свае рэйтузы пахавае, бо не дазвалялі прывозіць. Вось чаму? Там жа цынга страшная была, дзед без зубоў вярнуўся, усе дваццаць адседзеўшы… Вярнуўся, гадоў тры пажыў, кроўю харкаючы ды памёр. Я вунь колькі пражыў, ніц не пытаўся – было ды сплыло. Просты токар на заводзе, мне крамя заробкаў добрых што важна? А во дачушка вырасла да шаснаццаці, давай у маёй маці, у сваёй бабулі, усё выпытваць. Мне расказвае – я толькі дзівіўся. Аказваецца, мая маці нейкія паперы захавала. Пачалі разам чытаць. У адной паперыне пра асуджэнне сказана. Але пра тое, што дзеда ўзнагарод пазбавілі – не. Дачка і загарэлася, упартая яна не па гадах. Пачала пісаць лісты, куды можна, прыходзілі ёй адказы. Угаварыла мяне, паехалі на радзіму маёй бабулі, у сельсавет прыйшлі. Там толку не дабіліся, хадзілі па людзях. Усё нам расказалі. І дзе шукаць родных таго сельсаветчыка, які дзедавы ўзнагароды прысвоіў. Адшукалі… От якая неспадзяванка выйшла: жонкінай сястры муж, участковы міліцыянт, з таго роду. Жонка як пачула пра тое, вызверылася. Ёй яе родная сям’я заўсёды даражэйшая за сваю была, а родная сястра тым больш даражэй за мяне. Я ж – чужы, а тут – кроў родная. Пайшла ў нас сварка. Я трохі нападпітку быў, дачкі дома не было, разышоўся. Ну, а ў сямейных сварках як? Пачнецца з аднаго, то ўсё згадаецца. То і згадвала мне жонка за ўсе гады. Не утрымаўся, талеркі там разбіў на кухні, яна міліцыю выклікала. І што далей – Бог ведае…

      Змоўк Фёдар, нейкі час маўчалі ўсе.

      – Варта паспаць крыху, – пачуўся голас, і яго як чакалі – палеглі ўсе. Мацвей ляжаў з краю на драўляным насціле, але не адчуваў жорсткасці. Стомлены і перагружаны інфармацыяй мозг адмаўляўся аналізаваць, мроілася рознае, фантазійнае: ён заўтра выйдзе, усё стане на сваё месца, выявіцца, у каго ягоны нататнік, хто так па-дурному пажартаваў, яны сустрэнуцца з Марго… А яшчэ Мацвей думаў пра той свет, які адкрыўся яму, які палохаў сваім начыннем з несправядлівасці, бесчалавечнасці, але адначасова быў той часткай жыцця, без якой ён адчуваў сябе непаўнацэнным.

      Раніцай прынеслі цёплы чай, ячную кашу з хлебам. СКАЧАТЬ