І хай ніхто не пойдзе пакрыўджаным або Грак і Монця Хрысцік. Валеры Гапееў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу І хай ніхто не пойдзе пакрыўджаным або Грак і Монця Хрысцік - Валеры Гапееў страница 13

СКАЧАТЬ І ён не мог уцяміць: якім чынам тое, што не было пераменнай велічынёй хоць якой значнасці ў формуле ягонага жыцця, а ўсяго дробнай канстантай, нават адноснай хібнасцю, раптам пераўтварылася ў самую уплывовую і складаную функцыю?

      Яго не выклікалі ўвесь дзень. Стоячы свае гадзіны сярод ночы ў камеры (спалі па чарзе, бо ўсім не хапала месца), Мацвей занепакоена падумаў пра тое, што следчы мог і не прыдумаць: рэктар універу быў вядомы сваімі поглядамі на апазіцыю. Але ж ён – вучоны, хіба ён не зразумее, што тут была падстава, што Мацвей – перспектыўны навуковы супрацоўнік, а не нейкі адвязаны нацыяналіст?

      Яго гукнулі да следчага назаўтра па абедзе.

      Невядомасць і доўгае чаканне зрабілі сваю справу – Мацвей хваляваўся. Але следчы, зноў гэтакі ж стомлена-паніклы, нібы толькі закончыў цяжкую фізічную працу, адкінуўся па-свойску на спінку крэсла, разняволена, зусім па хатняму.

      – Прысядзь, магістрант…

      Хвіліны тры было маўчанне, потым следчы кракнуў, пацягнуўся да папер.

      – Ты уяўляеш, якую колькасць друкаванай прадукцыі на сённяшні дзень заарыштавалі і канфіскавалі ў адным Мінску? – узняў ён позірк на Мацвея, трымаючы ў руках выбраны аркуш.

      – Не, – разгублена пакруціў галавой Мацвей.

      – Недзе на пяцьдзясят тысяч долараў. У дзясятках месцаў. І гэта толькі папера і друк. Самая вяршыня айсбергу. А арганізацыя, транспарт, распаўсюд – выдаткі ў разы большыя. Мы ведаем на сёння дакладна аб сумах у тры мільёны долараў. Толькі на гэтыя выбары. Дзіцячую бальніцу можна пабудаваць. Але такія грошы скіраваны супраць нашай дзяржаўнасці. Вось чаму яны нас не пакінуць у спакоі, як ты думаеш? Ну, каму замінае Беларусь? У вас – адны парадкі, у нас – іншыя. Як людзі сямейныя, чаму не жыць? Хіба нармальны мужык пойдзе ў чужую сям’ю вучыць таго мужыка, як яму дзяцей рабіць? Ну?

      – Не… не думаю.

      – Правільна, нармальны не пойдзе… – прагаварыў задумліва следчы. – У мяне ніяк часу не было шчыльна заняцца тваёй справай, выбачай. Столькі ўсяго палезла з усіх шчылін… Ты падумаў добра? Ёсць хто на прыкмеце? Згадаў усіх, хто любіць распачынаць размовы на палітычныя тэмы?

      – Ды не. Ніяк не думаецца, чэсна кажу.

      – Магчыма, веру. Чалавеку у стрэсе аналізаваць цяжка. Дык мы дамовіліся, так? Ты назіраеш, аналізуеш і дзелішся з намі сваімі вывадамі. Мы дзелімся з табой сваімі вакол адных і тых жа асоб…

      – Я… паспрабую.

      – Добра. – Следчы адклаў аркуш, які дагэтуль трымаў у руцэ, узяў другі. – Зробім так. Ты будзеш мець зарэгістраваны акаунт на гугл-дыску. Поштай не карыстайся. Віртуальны дыск. На яго ты штотыдзень станеш скідваць кароткія, па справе, але змястоўныя справаздачы назіранняў за тыдзень: хто, дзе, якія размовы, якія дзеянні. Што будзе нам незразумела – ты атрымаеш ліст з дадатковымі пытаннямі. Гэта не дзіцячая гульня, ты будучы навуковы супрацоўнік, разумець, як справы СКАЧАТЬ