І хай ніхто не пойдзе пакрыўджаным або Грак і Монця Хрысцік. Валеры Гапееў
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу І хай ніхто не пойдзе пакрыўджаным або Грак і Монця Хрысцік - Валеры Гапееў страница 16

СКАЧАТЬ той вялікай функцыі, якая адлюстроўвае дзейнасць дзяржавы, пралічыць усе магчымыя пераменныя і канстанты, выявіць іх праз лічбы і ўрэшце пабудаваць графік? Які ён атрымаецца?

      З улікам тых ведаў, якія ён атрымаў у “турэмным лікбезе”, гэта не можа быць прамая ці простая крывая, якая мае пэўную скіраванасць да нейкай кропкі. Гэта хутчэй круг ці эліпс… Але ж, паводле таго, як сціскаюцца межы свабоды, як узмацняецца роля сілавых і карных органаў, як мацнее наменклатура, атрымаецца… спіраль. І спіраль, якая не раскручваецца, дэманструючы пашырэнне магчымасці грамадзянскай супольнасці, а тая, якая закручваецца. Спіраль, у аснове якой не круг, але пялёстак. Кожны віток спіралі змяншае пялёстак у шырокай яго частцы. Усё так, функцыя будзе імкнуцца да цэнтру, да кропкі, дзе яна… знікне. Непазбежна для любой аўтарытарнай сістэмы – для кожнага наступнага кроку свайго існавання ёй неабходна яшчэ ўлады і яшчэ кантролю.

      Зайшоў у прыёмную рэктара. Яго і тут быццам чакалі, таму што адразу ж сакратарка, пекная жанчына, ўзяла патрэбны лісток і падазвала яго:

      – Азнаёмцеся з загадам, калі ласка… У канцылярыі возьмеце абхадны лісток… там патлумачаць.

      Мацвей распісаўся, ціха падзякаваў. У дзвярах сутыкнуўся з рэктарам, Вітольдам Сямёнавічам Прыходзькам. І той разгубіўся на нейкі момант, ажно рука тарганулася наперад – заўжды ж віталіся пры сустрэчы, але рэктар авалодаў сабой – адступіў крок назад, даючы Мацвею выйсці з прыёмнай, і спыніў пытаннем:

      – Ты зразумеў, за што цябе адлічылі? Ты прадэманстраваў сваю нелаяльнасць да дзяржаўных органаў, да самой дзяржавы. Вучоны абавязаны быць найперш дзяржаўнікам, – павучальна-напышліва прамовіў рэктар, адно не хапіла задзёртага ўгару указальнага пальца.

      І раптоўна вырваліся словы, якія і не былі раней думкай, самі сабой склаліся, як імгненная рэакцыя на няправільную пасылку ў формуле:

      – Калі вучоны – дзяржаўнік, тады з яго вырастае не Вавілаў, а Лысянкоў… – прамовіў Мацвей, павярнуўся, не развітваючыся і пайшоў прэч, не стаў глядзець, як змяніўся твар рэктара ад ягонай кароткай тырады.

      А Мацвей ішоў і сам думаў над тым, што сказаў. Не, не над сэнсам, а над самім фактам выказвання. Чаму не мог запярэчыць так катэгарычна раней? Можа, таму, што цяпер ён вольны? Цалкам вольны – ад усіх сваіх ранейшых абавязкаў, нават ад чысткі зубоў і штовячэрняга чытання апошніх навін у сеціве на тэму матэматыкі. Ну а што, казалі ж, што Перэльман – не проста аскет, але аскет у кубе. І зубы ён, кажуць, не чысціць. Але зубы – дробязь, хоць і тут – свабода паводзін. Перэльман адмовіўся ад усіх даброт, ён пасвяціў сябе рашэнню задачы – і яму няма патрэбы ускладняць сваё жыццё тым, што мы завём нормамі і правіламі грамадскага жыцця, этыкетам і этыкай. Ён быў настолькі свабодны ад усякіх умоўнасцей свету, што адмовіўся ад усіх прэмій, якімі ўзнагароджваўся. Мацвей марыў недзе да трэцяга курса, што ён аднойчы рашыць якую-небудзь задачу тысячагоддзя, як і Перэльман… Добра, што ў ягоным жыцці з’явіўся Мархель СКАЧАТЬ