Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка страница 52

СКАЧАТЬ Так на тое… Але навошта нам, шаноўныя, тлуміць голаў,– спытаўся, – рэчамі, якія вельмі далёка ад нас? Балазе: няма як даведацца, ці мела чалавецтва карысць ад закрытых ведаў. Адно засталася загадка ў выглядзе Егіпецкіх пірамід. Было, праўда і іншае… Адмысловымі ведамі карысталіся ў сярэднявечча «браты вольных муляраў», гэта значыць масоны, у праграме якіх спачатку ляжалі светлыя і высакародныя парыванні, пошук братэрства, любові і праўды. Яны пакінулі нам у Еўропе гмахі гатычных сабораў. Прыгожыя, асвечаныя небам і лёгкія, бытта карункавыя. Па майстэрству выканання і велічы яны таксама ўяўляюць загадку. А масонскае брацтва таго часу пачало пашырацца, змешвацца абы з чым. Паступова распадалася на часткі. Бог ведае, з якімі праграмамі і памкненнямі. Адным словам, вырадзілася. І ніякія масонскія ложы больш не вартыя, каб спяваць ім хвалу.

      На гэтым Мэндаль, скончыў сваё тлумачэнне і годна, з павагай паглядзеў на гаспадара.

      Ярка гарэла падвешаная да столі лямпа-васьмілінейка. Маня сядзела на відным недалёка ад дзеда; тут яна пачувала сябе адначасова і дарослаю, і малою дзяўчынкай, мо не вартай увагі. Акурат у тым была яе перавага: спакойна поркаючы іголкай у белым палатне, вышывала манішку ды слухала.

      – Вернемся з Егіпта сюды, – мовіў дзед. – Непакоіць зрэбная і блытаная аснова таго, што тчэцца між людзьмі. Уявіце: усім пагражае вайна, і літоўцы ў страху гатовы абмяняць сваю зямлю на ціхі востраў у акіяне. Іншая рэч – наколькі гэта сур’ёзна?.. Беларусы, якія спакон вякоў жывуць на бітых ваенных дарогах і ведаюць цану ліхалецця, якія зведалі ўжо і горыч разарванай на кавалкі краіны, таксама моляць Бога аб лепшым лёсе. Адно Мадагаскар у Індыйскім акіяне нікому з іх і не сніцца. Свет вялікі, а душу няма куды падзець. Астаецца жыць, дзе нарадзіўся, ды дзякаваць Богу за куток, які ўжо ёсць.

      – Гэта значыць, упакорыцца лёсу?

      – Так, пане Мэндаль… А хіба вашы ўцёкі з Хелма сюды – не пакора лёсу? Вы ж пакінулі дом, млын, краму, ды толькі – не страх, не трывогу, якая і дагэтуль азмрочвае ваша жыццё.

      – Бачыць Бог! – пахітаў галавою Мэндаль.

      – Свет напладзіў шмат заваёўнікаў,– зазначыў дзед Пятро. – Я маю ласку ад паноў Скірмунтаў чытаць сёе-тое з іхняй бібліятэкі. Беларусы, напрыклад, маглі б налічыць дзесяткі, а мо і сотні Іванаў Жахлівых, Напалеонаў і розных напалеончыкаў, ліха на іх, якія ішлі з захаду і ўсходу, з поўдня і поўначы, рабавалі, гвалцілі, спрабавалі прыгарнуць сабе ліцвінскія, то-бок нашыя, землі. Усе яны дзейнічалі аднолькава, і ў Гітлера замашкі – будзьце пэўны! Але ж сваім сялянскім розумам я не дапну, чуеце, да адной дзіўнай рэчы.

      Пятро Пісарчук пакратаў відэльцам на талерцы кавалачак каўбасы, бытта вагаючыся, гаварыць далей ці не, і сказаў:

      – Прабачце, ну што гэта ў Гітлера за прыхамаць такая, каб, ваюючы з іншымі народамі з-за зямель, асобна зводзіць яшчэ і нацыю, якая не мае ні сваёй зямлі, ні краіны?..

      Па тым, як госці пераглянуліся між сабой і лупавата ўставіліся на гаспадара, Маня зразумела, што гаворка акурат пра іх і што яе дзед СКАЧАТЬ