Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка страница 23

СКАЧАТЬ гмінным мястэчку акурат стваралася пажарная служба. Узначальваў яе пан Юргенсан, казалі, латыш. От Барыс і аддаў ёй перавагу – стаў стражакам. Гэтай падзеяй, а калі больш яскрава – стварэннем пажарнай каланчы ў Моталі, можна сказаць, і было адзначана дзесяцігоддзе польскай акупацыі заходняй Беларусі, што, паводле Рыжскага польска-расейскага «мірнага дагавору» 1921 года, стала калоніяй Польшчы.

      Сярод цывільнага люду пажарнікі мелі адметнасць – зашпільваліся на адмысловыя казённыя гузікі. Барыс, праўда, бачыў у польскім мундзіры нешта большае, чым наданне годнасці стражнікам. Актывізавалася палітыка польскіх паноў па прышчэпліванні сваёй нацыянальнай акрасы зямлі беларусаў. Іх клопат быў зразумелы. Урад Пілсудскага непакоіла нарастанне бальшавіцкіх і наогул вызваленчых настрояў у жыхароў шматлікіх гмін і паветаў. На гэтыя зрухі Барыс Рамановіч глядзеў як на спробу няшчаснага люду вылезці з-пад дошак (на якіх паны балявалі) на свет белы. Пры гэтым вызначалася цяга мужыкоў на ўсход, да аб’яднання з той часткай Беларусі, дзе, як лічылася, справядлівасць ходзіць пад чырвонымі штандарамі.

      З інфармацыі, якой часам пан Юргенсан дзяліўся са стражакамі, Барыс цяміў, што, насуперак волі ўладаў, спакваля расхістваецца ды расхістваецца акупацыйны рэжым на Крэсах Усходніх. Гэтаму спрыялі выступленні сялян: Косаўскае (з расстрэлам паўстанцаў з вінтовак і кулямётаў), Асташынскае, а неўзабаве і Кобрынскае ўзброенае… Магчыма, там недзе пратэст быў больш рашучы і смелы, чым у Моталі, аднак жа і тут спакой час ад часу парушалі ўлёткі, якія распаўсюджвалі мясцовыя прыхільнікі ўз’яднання і панаднага камунізму; так што водсвет тых бліскавіц, як бы далёка яны ні зіхалі, пэўным чынам даходзіў і сюды.

      Да ўсіх працоўных Заходняй Беларусі!

      У апошні час у капіталістычным сьвеце, а асабліва ў фашыстоўскай Польшчы, разгарнулася шалёная антысавецкая кампанія. Рымскі папа, рабіны і папы, буржуазія і сацыял-фашысты адкрыта прапаведуюць новы крыжовы паход супроць Краіны Саветаў.

      У гэтай ганебнай рабоце актыўна дапамагаюць фашыстоўскай дыктатуры яе сацыял- і нацыянал-фашыстоўскія агенты (ППС, Бунд, Вызваленне, Стронніцтво Хлопске, беларускія хадэкі, Сельсаюз, Луцкевіч, Астроўскі і інш.), прыкрываючыся лжыва-апазіцыйнай фразай.

      У сейме яны галасуюць за ваенны бюджэт і, як пілсудчыкаўскія сабакі, накідваюцца на камуністычных дэпутатаў, якія смела і адкрыта заклікаюць працоўных да рэвалюцыйнай барацьбы, на абарону СССР. Разам з паліцыяй яны расстрэльваюць дэманстрацыі рабочых і сялян. Разам з фашыстамі яны зрываюць забастоўкі і душаць іх.

      Уся лепшая і значная (больш паловы) зямля знаходзіцца ў руках невялічкай купкі абшарнікаў, кулакоў і асаднікаў…

      Голад на Віленшчыне і паўсюдны неўраджай сталі бытавым з’явішчам. Зямельная і крэдытная палітыка фашыстоўскага ўраду ставіць сабе за мэту ўзмацненне і пашырэнне абшарніцка-кулацкай гаспадаркі і далейшае паняволенне і руйнаванне бядняцка-серадняцкіх СКАЧАТЬ