Пакутны век. Трылогія. Васіль Якавенка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Пакутны век. Трылогія - Васіль Якавенка страница 10

СКАЧАТЬ сялянскай.

      Уся справа ў тым, што бальшавікі на самым пачатку дзяржаўнага перавароту, учыненага імі ў кастрычніку 1917 года ў Петраградзе, дакляравалі перадачу зямлі сялянам, улады – Саветам народных дэпутатаў. Таму іхнія лозунгі аднолькава вабілі сялян і рабочых, і была ў тым сіла, уга якая! Але ж Саветы ўтварыліся ў Екацярынаслаўскай губерні, у сяле Гуляй-Поле, яшчэ да кастрычніцкага перавароту, і там жа 25 верасня 1917 года старшыня Гуляй-польскага Савета рабочых і сялянскіх дэпутатаў, рэвалюцыянер-анархіст, былы вязень царскіх турмаў Нестар Махно падпісаў дэкрэт аб нацыянaлізацыі ўсёй зямлі ў павеце ды размеркаванні яе паміж сялянамі. Перакроілі зямлю ціха, мірна, без крыві. Выкананне дэкрэта прынесла славу Махно. Але толькі рэвалюцыйныя заваёвы трэба было бараніць, і ён, гэты трыццацігадовы чалавек аскетычна-манашага крою, чарнявы, не дужа прыгожы, узначальвае адначасова і Камітэт выратавання рэвалюцыі. Уважаючы на шырокую папулярнасць Махно ў Гуляй-Полі і бездакорны рэвалюцыйны аўтарытэт на поўдні Украіны, да яго пацягнуліся сяляне, матросы з патопленых караблёў, былыя афіцэры… Тады ўжо вайсковым атрадам у сорак тысяч чалавек ён раптоўна абрынуўся на нямецкія пасты і фарміраванні. Скрышыў іх. А ў славы хуткія крылы, і неўзабаве з Кіева, каб далучыцца да Махно, выйшаў атрад анархістаў.

      У снeжні наступнага 1918 года армія бацькі Махно захапіла горад Екацярынаслaў і ў далейшым стала як не асноўнай сілай, якая стрымлівала Урангеля і ўраўнаважвала становішча на Паўднёвым фронце.

      – Богу было заўгодна, – расказваў Пісарчуку святар Раздзялоўскі,– каб Нестар Махно быў надзелены выдатнымі якасцямі атамана, ваяра ды меў вострае палітычнае чуццё. Ён адразу ўлавіў блюзнерства, падман, фальш у строі думак і дзеяннях бальшавікоў. Таму, варагуючы з немцамі, пятлюраўцамі, нарэшце – Урангелем, Махно лічыў вялікімі шкоднікамі рабоча-сялянскай рэвалюцыі і саміх бальшавікоў. Якраз таму ён усяляк агароджваў вызваленыя ім тэрыторыі ад чырвоных, ад іхніх вірлавокіх пасланцоў – камісараў, чэкістаў, як і ад гвалтоўных харчовых атрадаў. Уяві сабе, як усё гэта калола ў нос шэльме Троцкаму, камандуючаму фронту, які бачыў у беспартыйных Саветах і іхнім заступніку – атамане Махно – пагрозу бальшавіцкаму рэжыму.

      Пятро Пісарчук быў узрушаны тым, што пачуў, і ў ягоных вачах зайграў водсвет утрапення.

      – Ці не наканаванне зверху, бацюшка, – гэтая вайна сялян? Выходзіць, аднак, што атаман Махно не адмысловы дурань і анархіст, не бандыт з вялікай дарогі, якім яго распісвалі ў расейскіх газетах. Ён абараняў інтарэсы сялян і тут быў жорсткі і паслядоўны. Я правільна разумею?

      – Так, браце Пятро. Тыя людзі, якія стаялі поплеч з Махно і багата чаго ведалі, якіх я, дарэчы, прычашчаў і спавядаў, згадвалі мне, што ён, Нестар Махно, як на духу, адкрыта, бескампрамісна, адчайна піcаў у тэлеграмах на адрас Троцкага ў Маскву: маўляў, заяўляю вам, што мой фронт застаецца нязменна адданым рабоча-сялянскай рэвалюцыі – толькі ёй, а не ўсялякім інстытутам ды ўстановам гвалту, што СКАЧАТЬ