Ціша (зборнік). Андрэй Федарэнка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ціша (зборнік) - Андрэй Федарэнка страница 10

СКАЧАТЬ добрыя, шчырыя, разбіваўся цяпер адным гэтым словам, як шкло жалезным малатком. – А скажы мне! – хныкаў Тамаш, цярэбячы Гальку за выпэцканыя калготкі. – Я таксама хачу пачуць!

      Галька і яму прашаптала на вуха. І яны ўжо абое захіхікалі, брат з сястрою.

      У Петрыка яшчэ больш сцялася ўсё ў сярэдзіне. Вочы ў яго пачалі налівацца слязамі. Ён хацеў крыкнуць, але замест гэтага толькі прашаптаў: – Дык і што з таго?

      – А тое, што ў армію цябе не возьмуць! – заявіла бязлітасная Галька. – і ў школу не прымуць, і дзеўкі ў цябе ніколі не будзе!

      Яна яшчэ і языком пацвяліла.

      Пятрусь нічога лепшага не прыдумаў, як падцягнуць штонікі на гумцы – і наўцёк! Пабег па зялёным жыце не разбіраючы дарогі.

      А ўслед яму неслася: – І бацька ў цябе!.. І дзед твой не герой!.. І дзядзькі твае!..

      Петрык бег з усіх ног, спатыкаючыся.

      Дзверы ў веранду былі насцеж.

      Маці смажыла на пліце мойву. На стале стаяла міска з мукою і пляшка алею. Шквырчала патэльня, пырскалася гарачым алеем, тоўстыя доўгія рыбкі, абваленыя ў муцэ, з аднаго боку ўжо былі падрумяненыя, карычневыя, у некаторых з жыватоў выпірала жоўценькая ікра, падсмажвалася – самае смакоцце!.. Петрык заўсёды любіў вылушчаваць гэтыя прадаўгаватыя долькі, што так прыемна лопаюцца на зубах, калі іх жуеш. Іншым разам ён так парадаваўся б такому святу!

      Але цяпер ён уляцеў у веранду з выглядам чалавека, у якога здарылася вялікае гора. – Мама! – крыкнуў адчайна. – Мама, я… Я… – Што?

      Тут Пятрок прыкусіў язык. Ён чамусьці таксама пабаяўся сказаць тое слова ўголас, а зрабіў усё па-Гальчынаму. Спачатку азірнуўся, потым пачырванеў, і толькі тады прашаптаў маці на вуха: – Галька сказала, што я… – Усё?

      – Усё.

      – Дык што ж тут такога? – сказала маці. Яна была занятая, да таго ж яўна не ў гуморы. – Хоць бы і так. Ты і праўда падобны. Вунь які чарнявенькі, лупаценькі, вушаценькі… Рыхтык бацька.

      Пырснуў алей на руку, і маці войкнула.

      – Не стой пад рукою! – Гэтак ты за мяне заступаешся?! – ужо з непадробным адчаем, не ведаючы, што ж гэта ў свеце робіцца, усклікнуў Пятрок. – Ну, калі той бацька яшчэ раз прыедзе! Я яму, калі вырасту… Я… – А пры чым бацька? Яго ж твая любімая баба Домна нарадзіла. Дык ідзі спытай, ад каго ён. Мо ад Якава?

      Маці знарок казала гучна, каб бабуля магла чуць, бо яе пакойчык быў блізка ад веранды. Бабуля Домна не выходзіла. Якраз учора ў яе была пенсія, трохі пагулялі, паспявалі, і цяпер яна, як заўсёды ў такіх выпадках, адчувала сябе вінаватай, старалася лішні раз не трапляцца на вочы і на язык нявестцы.

      – Яна нікому не кажа, а ты спытай – табе мо скажа.

      – Я да яе ніколі ў жыцці не пайду! – і зараз жа пабег да бабы Домны.

      7

      Пятрусь піхнуў дзверы, уваліўся ў пакой.

      Грозны! – штонікі на гумцы, сандалікі, шапачка круглая, надзетая брылём назад і ад таго падобная на ярмолачку. І з месца ў кар’ер: – Ад каго мой бацька?!

      А баба Домна стаіць перад СКАЧАТЬ