Ціша (зборнік). Андрэй Федарэнка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ціша (зборнік) - Андрэй Федарэнка страница 7

СКАЧАТЬ бацька выпіў ад засмучэння. Плакаў, цалаваў маці рукі і ўсё паўтараў: “Я сваё шчасце, лепшыя гады праплаваў! Нічога лепшага не бачыў за гэта вось, за нашу Слабодку, нікога лепш за цябе…” – І я за цябе лепшага не бачыла. І я цябе кахаю і шкадую.

      Бацька станавіўся на калені перад маці і цалаваў ёй рукі.

      – Як правільна! – усклікваў ён. – Машыну купім, кватэру ў цэнтры… З братамі паміруся, у мяне цудоўныя браты! А то што ж гэта, на самай справе! Жывем нядружна, як няродныя… Нельга так! Трэба ўсё мяняць, усё ў волі чалавека… Хопіць! Вось толькі грошай каб падкапіць… Мне абяцалі… Да зімы…

      Назаўтра раніцаю не было ні чамадана, ні бацькі.

      – Але ж і сын у вас! – толькі круціла галавою маці. – Ты мне ўжо, донечка, даруй… Я ж сама думала, ён перабесіцца, перакруціцца ды прыбяжыць дамоў. А ён чым далей, тым горай. Гэта людзі такія. Пасадзі яго на адно месца – счэзне, захварэе, ссохне, прападзе, памрэ… Такі ўжо характар. Няма ў чалавека прывязкі. Хіба што паміраць сюды прыпаўзе, як прыцісне… Такія ўсе паўзуць дамоў. Цябе вось толькі шкода! Сэрца збалелася… Хіба ты такога вартая? Такая маладая, спрытная, ладная… Кідай ты яго, не мучся!.. – а сама запытальна і разам з тым умольна глядзела на нявестку.

      – Кідай, – уздыхала маці.

      Тады і Домна таксама ўздыхала – з палёгкай, з непрыхаванай радасцю. – Не кідай, донечка! Прападзе ён без цябе! А ў яго душа добрая, чыстая… Хоць і без цара ў галаве…

      – Я ведаю.

      Ведаў і малы Петрык – бачыў, як маці ажывае, харашэе, дабрэе пасля бацькавых наездаў.

      І ён пачынаў здагадвацца, што справа тут, відаць, не ў мяху з грашыма, а ў тым, што мужчына, які не саромеецца плакаць перад жанчынай, станавіцца на калені і цалаваць ёй рукі, хутчэй за ўсё сапраўды валодае нейкім, можа быць, яшчэ большым за грошы, багаццем.

      5

      Не паспяваў знікнуць Марк, як з “Ікаруса” на прыпынку каля дома ўжо выходзіў Стахвей, ці, скарочана, Стах.

      Звычайна калі дзядзька Стах прыязджаў, дык першыя яго словы былі не “добры дзень”, не “як жывеце”, а – “хто памёр?” – у сэнсе, з жыхароў Чэшскай Слабодкі. Калі размова заходзіла пра чужога чалавека, першай справаю цікавіўся: – Колькі ён зарабляе?

      Пра сябе з гонарам паведамляў, што працуе браніроўшчыкам. – Адзін метр пагонны – рубель! Памнож – і пабачыш!

      У Петруся слова “браніроўшчык” асацыіравалася з бранёй танкаў, слова “пагонны” – з пагонамі на плячах, а ўсё разам – з ваенным сакрэтным заводам, на якім, мабыць, дзядзька Стах выплаўляе для танкаў браню. Праўда, на ваеннага ён быў зусім непадобны. Нізкага росту. Увесь у вяснушках, у рабацінні. Лысінка з кучаравым вяночкам валасоў, адліваючых меддзю. І за гэта меў некалькі мянушак: Руды, Рыжы, Рабы, а самая распаўсюджаная – Медны.

      Дзядзька Стах Медны заходзіў у дом, пачынаў шукаць вачыма, куды павесіць капялюш. Маці хапала капяляюш у яго з рук, увогуле пачынала мітусіцца. Петруся дзівіла гэта – нібыта завітаў дарагі госць. Затое баба Домна накідвалася на сына.

      – Табе СКАЧАТЬ