Ціша (зборнік). Андрэй Федарэнка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ціша (зборнік) - Андрэй Федарэнка страница 13

СКАЧАТЬ прыпынку ўжо многа стаяла слабадскіх школьнікаў. Старэйшыя былі вясёлыя, смяяліся, хлопцы штурхалі дзяўчат, а меншыя, такія, як Петрык з Тамашам, збіліся ў маўклівы гурток са сваімі букетамі гладыёлусаў вышэй галавы, а ў дзяўчынак у кожнай на галаве яшчэ неверагоднай велічыні банты.

      Паказаўся знаёмы “Ікарус”. Раптам усе пачалі хвалявацца: а можа не спыніцца? Аўтобус і праўда праехаў далей чым трэба, потым усё ж прытармазіў, даў задні ход і неахвотна спыніўся.

      Ехаць было два прыпынкі. Раней Пятрусь бачыў школу толькі з акна аўтобуса. Звычайна калі вадзіцель аб’яўляў: “Школа!” – кожны раз ён прыліпаў лобам да шкла і з недаверам, нават са страхам пазіраў на цагляную трохпавярховую будыніну, якая трывала асацыіравалася ў яго з турмою. Колькі ён сябе помніў, старэйшыя палохалі яго: – Пачакай, пойдзеш у школу – пабачыш…

      – Там, браце, не мёд!..

      – Гуляй цяпер – бо ў школе не пагуляеш!..

      Калі ім верыць, галоўная задача школы была ў абмежаванні свабоды, а ўся навука складалася з суцэльных забаронаў. Там на ўроках забаронена гаварыць, азірацца, уставаць, свістаць; няможна было нават, калі захочаш, выйсці ў прыбіральню. Трэба было толькі сядзець моўчкі, рукі склаўшы, і вачэй з настаўніка не зводзіць.

      Аднак усё аказалася не такім і страшным. Пасля ўрачыстай лінейкі іх прывялі ў клас. Петрыка пасадзілі за адну парту з Тамашам. Клас вялікі, прыгожы. Стаяў прыемны пах, які бывае пасля рамонту. Праўда, каляровыя плакаты былі страшныя – на адным чалавек з разрэзаным жыватом, дзе ўсё напаказ, усе вантробы да апошняй кішачкі; на другім – чалавек зацягваецца цыгарэтай, і лёгкія ў яго гніласна-зялёныя, а побач другі чалавек удыхае водар ружы, і ў гэтага лёгкія чысценькія, ружовага колеру. Потым карта, глобус. Каля вялікай дошкі стэндзік, там кішэнькі для картак з лічбамі і з літарамі; да кожнай літары малюнак: “в” – вожык, “г” – грыб, “е” – лясная красуня-елка, “ё” – тая самая елка, толькі навагодняя, прыбраная бліскучымі цацкамі.

      Малады настаўнік адразу спытаў: – Хто ведае на памяць верш? – Я!

      – Хто?

      – Дворак Пятрок!

      Увесь клас так і паехаў са смеху. Пятрусь з Тамашам нічога не разумелі.

      – З гэтага дня вы ўжо вялікія, – сказаў настаўнік. – Таму адвыкайце ад гэтых сю-сю, Марыначак-Паўліначак, Сяргейкаў-Петрачкоў. Наступны раз будзеш казаць – Дворак Пеця, або Дворак Пётр. Так і прыгажэй, і больш правільна. Ну, расказвай верш.

      – Мы вясёлыя рабяты. Наша імя…

      “Жарабяты”, – хіхікнулі ззаду.

      – Акцябраты! – пакрыўджана выгукнуў Петрык.

      – Добра, сядай. А хто ўжо ўмее чытаць?

      – Я! Я – Дворак Пётр!

      – Якая гэта літара?

      Баба Домна вучыла ўнука так: “каля мяне парасяты” – кэ-лэ-мэ-нэ-пэ-рэ-сэ-ты.

      – Сэ, – сказаў ён.

      – Не сэ, а эс. А гэта?

      Пятрусь бачыў, што “тэ”, але ўжо засумняваўся і сказаў: – Эт.

      – Не эт, а тэ. Можаш прачытаць слова?

      – Ге-рой.

СКАЧАТЬ