Ціша (зборнік). Андрэй Федарэнка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ціша (зборнік) - Андрэй Федарэнка страница 12

СКАЧАТЬ Пцьфу!.. Чаго ўжо тут… Так ужо атрымалася… Трэба выгляду не паказваць… Трэба цярпленне… Я вось з адным служыў, дык у яго было прозвішча Яблонскі… – І што?

      – Цярпеў. Тут толькі адно – цярпленне і яшчэ раз цярпленне…

      – Ну, вушы проста ад цябе вянуць! – не вытрымлівала маці.

      – Ты вунь якая ладная, русая, прыгожая… Гарна маладыця! А Пятрок, бачыш, не ў цябе ўдаўся… Бывае… Я Гальцы гэта ўмазгую. Папруга паможа… Калі ўжо так закарцела, язык свярбіць, дык можна ж якое іншае слова знайсці… Сказаць – рускі, ці паляк, ці чэх… – Я табе соты раз паўтараю – ніяк не трэба дражніцца!

      – Мы мо і ёсць якія чэхі. Нездарма ж так назвалі – Чэшская Слабодка… Проста так не назавуць. Людзі калі ўжо даюць назву, дык ведаюць, што да чаго. Калі б тут жылі, дапусцім, яўрэі, была б, можа, Яўрэйская Слабодка… Альбо каб жылі славакі – Славацкая Слабодка…

      Капора марудна набліжаўся да высвятлення ісціны. Гаварыў з задавальненнем, было відаць, што падабаецца яму тут. Гаворачы, ён адначасова еў мойву, гурок, а найбольш – маці вачыма. – Абрыкосам пахне, – нюхаў чарачку, разглядваў на святло. – А калі б жылі рускія – звалі б Руская Слабодка… Пцьфу… – Не магу я больш слухаць! – зусім раззлавалася маці. – Як веснічкі целяпаюцца, дык хоць бы хто памог… А ты спаць ідзі – даўно пара! – на сына.

      Петрык пайшоў, распрануўся, акуратна склаў на табурэтку штонікі, кашулю, зверху кепачку. За вакном было зусім цёмна. Лёг у ложак і накрыўся коўдраю. І адразу ж перад вачамі паплылі зялёныя і жоўтыя плямы, чамусьці падумалася, што ствол абрыкоса так і не пабялілі…

      Маці ціха прыйшла ў цемры. Пачала абдымаць яго. – Ах ты мой дурненькі, я ж цябе так люблю… Ты ж сам сябе не можаш бачыць збоку, а ты такі спрытненькі, ладненькі, прыгожанькі… Добры, ціхі… Самы разумны ў мяне!

      А ён выкручваўся, не даваўся ў рукі, мармытаў: – Не хачу быць разумным… – Ты ж толькі калі вырасцеш, дзеўку палюбіш, не забывай пра матку, добра? Бо дзеўка скажа, нашто нам матка – старая, нягожая… Не ўсе нявесткі свякрух любяць…

      – Не хачу расці! – шыўся ён пад коўдру.

      – А што ты хочаш?

      – Вось тут з табою жыць, і на вуліцу не выходзіць!

      Маці весела смяялася, і Петрык таксама супакоіўся – ён успомніў, што цяпер у яго ёсць навука бабы Домны і яму больш няма чаго баяцца. Раніцай ён выйшаў на вуліцу, па звычцы прытрымліваючы веснічкі дзвюма рукамі. Але яны ўжо не калываліся, клямка сядзела надзейна. Каля Капорынага дома стаяў матацыкл з каляскаю. Дзядзька Карл дзелавіта піхаў палачку ў бак – правяраў, колькі бензіну. Побач стаяла Галька ў бялюткай, адмытай-адпрасаванай спаднічцы і трымала ў руках самы сапраўдны матацыклетны шлем! Пятрок адвярнуўся, раздумваючы, ці не шмыгнуць назад у двор. Але Галька ўбачыла яго і ўзрадавана махнула яму рукой. Яна была вясёлая! Яна клікала яго, каб ён падыйшоў. Ён марудзіў. Яна сама падбегла. – А мяне сабака ўкусіў! – пахвалілася. – Чый?!

      – Наш.

      – Калі?! – Учора ўвечары, позна, калі СКАЧАТЬ