Ціша (зборнік). Андрэй Федарэнка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ціша (зборнік) - Андрэй Федарэнка страница 5

СКАЧАТЬ дружныя, лагодныя, сам галодны, а брату аддасць… А падраслі – як сурочыў хто, бы які чорны кот паміж імі пабегаў! – І чаго ім не хапае? – хутчэй сама ў сябе, чым у свякрухі, пытала маці. – Асобна жывуць… Я далібог не ведаю, радавацца мне, калі ён прыязджае, ці плакаць, – казала яна, пераскочыўшы ў думках на прыезды свайго мужа Марка.

      4

      Прыезды Марка былі хоць і рэдкія, затое ўсе незабыўныя. Каму-каму, а Петрыку ўражанняў хапала. Пачаць хоць бы з таго, што бацька блытаўся ў сынавым узросце. Заўсёды ў яго з падарункамі атрымліваліся казусы. Калі Петрыку было два гады, бацька прывёз яму новенькі школьны ранец, набіты кедравымі шышкамі з карычневымі арэхамі, такімі цвёрдымі, што нават дарослыя з цяжкасцю раскусвалі іх. Зярняты не хацелі вылузвацца, ліплі да зубоў разам з шкарлупкаю, а збянтэжаны бацька пераконваў усіх, што яны проста “недасушаныя”, а так – вельмі ж карысныя па колькасці вітамінаў. Маці толькі ўздыхнула: – Вітамінаў, – і схавала ранец у шафу.

      У чатыры гады – сын ужо ганяў па двары мячык і ўмеў чытаць і пісаць друкаванымі літарамі – бацька аб’явіўся з прыгожым пакункам. Там ляжалі былі ніколі тутэйшым людам не бачаныя памперсы, паўзункі, пінеткі… “Соску не забыў?” – спытала маці, а ён, збянтэжаны, кашляючы, апраўдваўся: – Фінскі камплект! Вельмі дорага каштуе…

      Ён кожны раз бянтэжыўся.

      Затое ў пяць гадоў атрымаўся перабор: бацька прыехаў сапраўды з мехам за плячыма, толькі замест грошай там было адзенне: унты, кажух і вялізная пухнатая вушатая шапка са скуры невядомага звера; калі бацька пачаў яе на Петрыку мерыць, той схаваўся ледзь не да пояса.

      У свой апошні прыезд, гэтым летам, Марк падараваў сыну пісталет, які страляў струменямі вады, акрамя таго аб’явіў, што больш нікуды не паедзе, ні ў якую Сібір, а застанецца назаўсёды дома.

      – Усё! Хопіць! – казаў цвёрда, рашуча. – Падурэў, Марка, і годзе! Колькі можна людзей смяшыць… Пара, пара за розум брацца. На роднай зямліцы… Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся. Вось так яно, брат Пятрок! Цяпер мы з табою зажывем! – казаў абміраючыму ад шчасця сынку, які круціў у руках свой пісталет, прыціскаў яго да грудзей.

      Пакуль бацька раскладваўся, сын не адліпаў ад яго. У пакоі пахла мужчынскім духам, віном, тытунём, ветрам… Бацька быў рослы, дужы, складны. Загарэлы абветраны твар. Барада кольцамі з адлівам сівізны. Куртка-штармоўка. Моцныя рукі. У Петруся засталося ў памяці, як зусім маленькага бацька саджаў яго да сябе на калені, напінаў мускул рукі, даваў сыну памацаць і, задаволены, казаў: “Бачыш, які я дужы? Я магу на нашым аэрадроме самалёты з далоні запускаць”, – і Петрык верыў.

      У доме панаваў непрывычны гармідар. Бацька быў вясёлы, узбуджаны, на сябе не падобны. І ўсім перадавалася яго радасць. Маці ззяла, Домна мітусілася.

      – Вось і добранька… І правільненька… Паплаваў – і годзе, пара прычальваць… Ты ўжо не малады, вунь барада, як у Зміцера, сівая…

      Бацька выходзіў на двор. Пятрок, як зачараваны, ішоў следам. Бацька набіраў у грудзі паветра, азіраўся: – Якая прырода! Якая СКАЧАТЬ