Ціша (зборнік). Андрэй Федарэнка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ціша (зборнік) - Андрэй Федарэнка страница 8

СКАЧАТЬ свету, знялюдзеў ужо, здзічэў – нават палітыкай не цікавіцца… Каб мог, дык неба закрыў бы купалам.

      – Схадзі, прашу цябе, да Стэфана, – усё яшчэ не губляла надзеі Домна. – Схадзі!

      Стах задумаўся.

      – Гэта што там на падаконніку? – памаўчаўшы, спытаў у маці. – Памідор? Можна мне памідор? Яны, цяплічныя, смачней чым з грады. Колькі ты там на сваіх парніках зарабляеш?

      Выпіў, закусіў памідорам, пасаліўшы яго перад тым, паведаміў, што “гурок на 80 працэнтаў складаецца з вады, затое ў памідоры калорыяў – як у мясе!” З кожнай чаркай язык яго развязваўся. Ён дэманстратыўна звяртаўся толькі да маленькага пляменніка, называючы яго то Петрыкам, то Цішаю.

      – Ты ведаеш, як я жыву? Які я багаты? У мяне ў кватэры ў футбол гуляць можна! Ах, ты, мая Ціша! А грошай на браніроўцы зарабляю столькі, што мог бы засыпаць цябе з галавою, як лістамі з клёна ўвосень! І Петрыку зноў бачылася ў гэтым параўнанні – грошай з кляновымі лістамі – паэзія.

      Маці з Домнай і гаварыць са Стэфанам перасталі, бо ўсё адно без толку, на пытанні ён не адказваў – або рабіў выгляд, што не чуе, або бесцырымонна мяняў тэму і казаў: – Ах-ха-ха. Дзе ж ты, мая Ціша! А той усё плавае… Я ж табе паплаваю!

      Баба Домна скрушна глядзела на яго.

      – Як ты такі дамоў заедзеш? Што Таня скажа?

      Выводзілі Стаха да прыпынку маці пад адну руку, баба Домна пад другую. Пятрок ззаду нёс капялюш. Дзядзька Стах не хацеў ехаць, парываўся абняць Домну. Ад перапаўняючых яго пачуццяў, ад хмельнага захаплення жыццём ён раскідваў рукі (гальштук матляўся): – Ты ляці ад Волгі да Ур-ра-а-а-а… – расцягваў, разгортваў грудзі і лёгкія, і так доўга цягнуў на “а”, нібы заклініла яму, і хацелася закончыць за яго, выгукнуць гэтае заключнае “ла!” Нарэшце ўсаджваўся ў аўтобус і з песняю адбываў.

      Ледзь паспявалі перавесці дых, як у двары чуўся тупат. Цяжкай хадою праходзіў па сцежцы і ўзнікаў на парозе дзядзька Стэфан. Моўчкі здымаў кепку, азіраўся. Маці брала кепку і чапляла на той самы цвік, дзе нядаўна вісеў капялюш.

      – Гэта ж трэба! Як цікуюць адзін за адным! – усплясквала рукамі баба Домна. – Не каб разам сабрацца!

      Дзядзька Стэфан пазіраў у падлогу. Так і чакалася, што зараз чалавек пачне каяцца, прасіць прабачэння, выкручвацца. Але ён не каяўся, а казаў толькі: – Во-о-сь, – і апускаўся на табурэтку.

      Стэфан працаваў вартаўніком на аэрапорце, куды ездзіў веласіпедам. Калі яго брат Стах смакаваў слова “браніроўшчык”, дык Стэфан, падкрэсліваючы выгоднасць свайго вартаўніцтва, з няменшай важнасцю зазначаў, што ў яго праца: – Суткі праз двое!

      Жыў вельмі замкнута, аднаасобна, вёў амаль натуральную гаспадарку. Але імкнуўся да яшчэ большай незалежнасці, поўнай.

      – Ты не мог раней прыйсці? – ужо на яго перакідвалася Домна. – Далёка табе?

      На што Стэфан зноў цягнуў глыбокадумна: – Во-о-сь.

      У яго быў выгляд суддзі, ці пракурора, які нарэшце заявіўся, каб сказаць сваё апошняе важкае слова і абвесціць прысуд. На Домну ён не звяртаў увагі, а ў братавай строга спытаў: – Дык СКАЧАТЬ