Ціша (зборнік). Андрэй Федарэнка
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Ціша (зборнік) - Андрэй Федарэнка страница 11

СКАЧАТЬ няма каму, цяпер яны з Галькай ворагі.

      – Ну, бачыш, ад каго твой бацька? Ад найбольшага героя! – А чаму ён не ў брацкай магіле каля аэрапорта, як усе?

      – Бо ён такія подзвігі рабіў, што яго асобна пахавалі. Хто ў брацкай магіле, той меншы герой, а хто ў асобнай – той большы.

      Пятрусь слухаў з недаверам, але бабуля казала так упэўнена, пераканаўча, што ён быў зусім супакоіўся. Але тут зноў крыўда нахлынула.

      – А яны дражняцца! Кажуць, што я… – і зноў не адважыўся вымавіць уголас, азірнуўся, як і з маці, і пачырванеў, і паманіў бабу, каб нахілілася. Прашаптаў ёй на вуха.

      Бабуля выпрасталася, стала строгай, урачыстай.

      – Ніколі больш такога не кажы! І не паўтарай! Ні ў голас, ні сам сабе не кажы, бо гэта самае брыдкае, самае страшнае слова, якое толькі можа вымавіць чалавечы язык!

      – Горш за мацернае? – прашаптаў Петрык, у якога аж мурашкі па спіне папаўзлі ад яе біблейскага тону.

      – Горш! І таго, хто гэта кажа, у турму пасадзяць, і Бог на небе пакарае так, што язык адсохне, і рукі-ногі паадсыхаюць!

      – А Галька сказала, – заміраючы ад страху, прашаптаў Петрык. – Не пабаялася… І што ёй за гэта будзе?

      – Бог пакарае.

      – Калі?

      – Ну, не адразу… Трошачкі пасля таго, як сказала. – Тут бабуля прыслухалася, прыпала да вакна: – Нехта ідзе да нас…

      Але дзверы ўжо стукнулі. Петрыку і соладка было, і страшна, і так шкада Гальку! А раптам у яе язык адсохне? Ці рукі адымуцца? Яна такая прыгожая… Жывая, жвавая… Пругкая, як ікрынкі мойвы. І Петрыку было заўсёды прыемна, калі яна мерылася ростам і прыціскала яго да грудзей. Ах, што ж яна сама сабе нарабіла, дурніца! Цяпер ён і рады быў бы памагчы, ды ўжо, відаць, ніяк.

      – А яны яшчэ дражнілі мяне разумным, – ні з таго ні з сяго ўспомніў ён.

      – А ты не паказвай крыўду. Бо яны толькі таго і чакаюць. І калі ты злуешся, дык яшчэ больш будуць дзяўбаць. Яны табе – разумны, а ты адказвай – яшчэ і які разумны, разумнейшы, скажы, за вас! Я, скажы, такі разумны, як Брэжнеў.

      – А яны крычалі, дзеўкі ў мяне не будзе, – адно за адным прыгадваў Петрык.

      – А ты скажы – мае дзеўкі яшчэ не нарадзіліся, яны не роўня вашым, мае, скажы, дзеўкі будуць з чыстага золата!

      Параўнанне не вельмі спадабалася ўнуку – лепш было б, каб яго дзеўкі былі жывыя і цёплыя, як Галька, а не з мёртвага халоднага золата. Але ўсё адно яму прыемна было слухаць, і лягчэй рабілася на сэрцы. Ён бачыў, што бабуля шкадуе яго, хоча абараніць, і таму знарок перабольшвае.

      – Яшчэ казалі, што ў армію не возьмуць…

      – А ты скажы – і возьмуць, і выберуць у генералы, і я буду ў сухім штабе сядзець, а вы ў акопах мокнуць, – мякка слала баба Домна.

      А сама цукеркі падсоўвае, і ўсё свеціцца дабром. Кошачка падыйшла, стала ласціцца аб ногі. І сцены добрыя тут, і тэлевізар добры, і так прыемна пахне абрыкосавай настойкаю…

      – Ну, бабулечка, я цябе так любіць буду, не ведаю як!

      Радасны, СКАЧАТЬ