Маўчы і будзь хітрым (зборнік). Кастусь Травень
Чтение книги онлайн.

Читать онлайн книгу Маўчы і будзь хітрым (зборнік) - Кастусь Травень страница 18

СКАЧАТЬ апошняя мяжа спакою, за якой праглядалася роспач.

      – Якая к хранам чарга? Савельевіч! Чалавеку трэба тэрмінова жаніцца. А ты чарга-чарга…

      Алег Пятровіч сёк праўду-матку, не зьвяртаючы ўвагі на складанасьці жыццьёвай сытуацыі. Між тым біёлаг уважліва разглядаў заггаса.

      – Вы мяне зацікавілі, Савельевіч, дальбог зацікавілі. Трэба зірнуць больш пільна.

      – Зірніце, зірнуць дазваляецца.

      – Што вы такі баязлівы, Савельевіч? Усяго на сьвеце баіцёся?

      – Пажывеце, Віця. Жэніцеся. Народзяцца дзеткі. Спатрэбіцца кароўка. Сена для кароўкі. Добрая праца для жонкі. Дровы. Бульбачку захочаце пасадзіць. Грошыкі захочаце зарабіць… А без улады гэта ўсё немагчыма. Было і да вас шмат «герояў». Частка зьехала, а большасьць скарылася, прыгнула галовы. Супраць праўды жыцьця не папрэш.

      – А што такое праўда жыцьця? Як ты думаеш, Вітаўт?

      – Жыцьцёвая праўда большасьці – гэта, брат, каб была скварка і была чарка, каб хацелася і маглося, і каб ні было вайны.

      – А праўда меншасьці? – Тутака адной скваркай не абыдзешся. Відаць, якасьць… Якасьць жыцьця?! Да таго ж меншасьць хоча дамінаваць?

      – А для цябе?..

      – Каб я ведаў… Вось, думаю, можа сяньня знайду адказ на гэта пытанне.

      – Жаніць цябе трэба. Чым бібліятэкарка Жанна не файная дзяўчына?

      – Згодны. Але патрэбна выпрабаваньне.

      Маўклівы Савельевіч, нешта падумаўшы, нечакана прапанаваў.

      – Можа, пойдзем да мяне дадому? Смажаная сьвежая пячонка з цыбуляй, капустка з журавінамі і чысцюткая, як божая раса, жытнёвая…

      – Што занадта – то нядобра.

      – То давай заўтра па парошы на зайцоў!..

      – Думка чароўная. Зайцы – гэта вельмі актуальна. Але лепш было б папаляваць на ліс. Каб наш сябар Савельевіч запрасіў на сьвежыну да пані Алесі. Га?

      Зьбянтэжаны заггас змоўчаў, уздыхнуў, успамінаючы праляцелае сумнае жыцьцё і з журбой пакруціў у руцэ пустую стограмоўку.

      – Што вам маладым тлумачыць! Алеся, Алеся… Што вы ведаеце? Ла-ла-ла, ля-ля-ля, а самі ні чорта ня ведаеце. Што вы пра Сталіна ведаеце? Тады б гэтак не пасядзеў у школе… А пасьляваенны час? Выжыць было ня проста, ня тое што цяпер. Вераб'ёў елі, а жаніліся па патрэбе, а не па каханьню. Каб хату збудаваць, на сабе бярвеньні з лесу цягалі. А колькі людзей жыло некалі ў вёсцы… Скока моладзі… Цяперака большасьць жыве ў вялікіх гарадах. Тут засталіся слабакі… І вы…таксама… Ля-ля-ля, ла-ла-ла, а самі нічога ня петрыце. Мінулага ня ведаеце. А як даведаецеся, зразумееце сэнс жыцьця, то ўжо будзеце старымі, аблезлымі, ні на што няздольнымі пердукамі.

      Біёлаг, ізноў пранікліва зірнуўшы на заггаса, адчуў ягонаю глыбокую маркоту. Ён зірнуў на гадзіннік, потым у вакно, дзе разам з цемрай пайшоў густы сьнег, і зразумеў, што дырэктар не прыедзе, ці прыедзе занадта позна, пусьціў руку пад стол і нечакана для прысутных выцягнуў пляшку брэндзі, бляшанку шпрот, мяккі белы батон, сыр і шматок СКАЧАТЬ